Вось, штосьці мяне прабіла на ўспаміны пра 90-я.
Шчыра кажучы, да 98-99 гг. усё нейк цьмяна ў памяці - усё ж быў занадта малы, каб запамінаць, але якія-ніякія ўспаміны захаваліся.
Путч, шчыра кажу, памятаю зусім дрэнна: ды й што магло цікавіць у 9 год?! Якая, да чорта, палітыка?! )))
(
Але вельмі добра памятаю колькі эпізодаў года 92-93-га. )
Comments 11
і па два кг цукру ў рукі памятаю, і двойчы ў чарзе; а нехта бухціць на маму, што ўжо другі раз, а нас-та трое дзяцей! у чарзе я і мама, а збоку яшчэ два хвасты :))
жах, як узгадаеш...
Reply
лейтматыў раньніх 90-х - дзесьці там штосьці выкінулі/даюць.
трэба браць, бо заўтра і таго ня будзе)
Reply
у 91-м другі раз паламаў руку, 5-я кляса.
яшчэ памятаю бацька (начальнік будаўнічага кіраўніцтва) і ягоны стрыечны брат (намесьнік будтрэста) узялі на пару месяцаў водпускі без аплаты і паехалі ў "Рассвет", зарабілі там нейкіх шалёных грошай, у нас з'явіўся каляровы тэлевізар.
трохі пазьней бацька ўзяў пазыку ў банку, купіў жыгуля чацьверку, а праз пару месяцаў выйшаўшы па хлеб выплаціў тую пазыку.
мне здаецца, што "на перыферыі" выжывалася лягчэй.
дахалеры чаго памятаю.
Reply
прыкольныя яны былі)
а мае дзесьці ў 91-м набылі "капейку".
маці тады ў касе ўзаемадапамогі брала пазыку - шалёныя тышчы.
а потым - у канцы года - выплаціла ўсё з аднаго заробку. падаецца, яшчэ й дахалеры ад заробка засталося ;)
Reply
Reply
таму адным з маіх абавязкаў было хаджэньне па крамах: бацькі ж на працы, а пасьля працы фіг што ў краме знойдзеш.
у той час, як я цяпер разумею, штосьці больш-менш дыфіцытнае магло ў доме быць толькі ў тым выпадку, калі ў сям'і былі бабулькі-дзядулькі пэнсыйнага ўзросту, якія цэлымі днямі цягаліся па крамах, альбо дзеці-шкаляры, якія таксама маглі хаця б пару гадзінаў прысьвяціць такім паходам.
яшчэ прыгадваю, што усё, што можна было ўзяць, бралося ў 1,5-2 разы болей, чым патрэбна было сям'і.
а чаму? а таму, што дзяліліся з суседзямі: сёньня ты ім малака ўзяў - заўтра яны табе чаго-небудзь урвуць))
Reply
Reply
трохлітровыя слоікі са сьмятанаю!)))
ну, ці паў-адна-двух-літровыя.
памятаю-памятаю)))
і сьмятана па кансістэнцыі больш кефір нагадвае, ага)))
памятаю, як маці, каб зрабіць крэм для торта, тую сьмятану праз нітніцу працэжвала, каб сьмятана стала падобнай на сьмятану)))
Reply
Были еще ветеранские пайки. Бабушка, дедушка получали два пайка, а один отдавали нам. А там и колбаса и зеленый горошек и иногда даже икра!!
А еще талоны были на сигареты и на спиртное. Даже те кто вообще не курил и не пил, все равно отоваривали. Так как это валюта.
В Минске по сравнению с Калугой было всё или почти все. А вот в Москве в Елесеевском гастрономе было ВООБЩЕ ВСЁ. И туда люди мотались.
Загадка. Длинная зеленая пахнет колбасой? Ответ-московская электричка. А потом ввели специальные карточки не позволявшие отовариваться вне мест прописки. То есть минчанин не мог ничего купить в Прибалтике, а калужанин в Москве
Reply
дзесьці ў 88-89 годзе.
разам з маці езьдзілі туды: яна - ва Ўсесаюзны арбітраж, я - у якасьці прычэпа))
тады, памятаю, у маскве можна было шмат чаго ўзяць, чаго ў Менску знайсьці было немагчыма.
напрыклад, мы адстаялі нейкую ня надта доўгую чаргу й узялі кавы ў зернях.
альбо, дзіва дзіўнае, там была папера для прыбіральняў))
Reply
Про "НИЧЕГО не мог купить" - бред. Возможно на отдельные какие-то специфические товары ограничения и были, но в целом - вполне закупались где угодно. ;)
Дефицит конца 80-х - искусственно организован.
Reply
Leave a comment