Разгон Мірнага Мітынга ў Менску.

Dec 20, 2010 04:31

Сёння толькі разгон.







Ля КДБ на якое павесілі беларускі сьцяг. ЧЗ ляжаў побач згорнуты.















Адзін з правакатараў якія білі шкло. Я быў там адным з першых, і даю сто адсодкаў што гэта былі правакатары.
Пра гэта яшчэ і тут http://ak-bara.livejournal.com/534681.html





Пакуль меліцыянты беглі білі дубінкамі тых хто трапляўся пад руку, адзін мужык упаў і атрымаў кованым сапагом. Добра што яго выцягнулі.







Калі людзей пасяклі на часткі, яны прарываліся праз заднія кардоны, і атрылівалі палкамі па спінах і галавах, хто падаў білі нагамі.







Мяне там не вельмі любілі амапаўцы. Як зрэшты і ўсіх, хто з камерай.









Каробачкамі закрылі панараму для журналістаў і збівалі\ хапалі тых, хто застаўся ля дому ураду.



Тут яшчэ можна было штосці убачыць і сюды адразу ламануліся журналісты.



Праз паўхвііны. Жадаючых здымаць пінкамі выганялі.







Не дагнаў.







Жанчыны у АМАПе ? І што гэта за камплекты? Супраць молатава? Адчуваю яны дачакаюцца яго.











Выганяюць журналістаў, б'юць. Аднаго павалілі на сьнег.



Людзі сабраліся ля уваходу ў касьцёл. Ужо змоўк колакал, але яны сьпявалі і не сыходзілі. Сабакі білі ў шчыты спадзяючыся што яны сыйдуць самі. Не сыйшлі.

Я ганаруся, што ў Беларусі ёсць ТАКІЯ людзі. Якія выйдуць і наступны раз негледзячы ні на што.
Вялікі дзякуй ўсім хто быў, вы недаеце загінуць Беларусі.
Previous post Next post
Up