Шот-ліст плеераў

Oct 05, 2012 13:50

Думала я думала і ўсё ж пачала шукаць новы плеер. Усё ж мой стары ірывер Е200 акрамя іншых праблемаў мае падсажаны акумулятар. А я ўжо даўнавата хачу нешта больш моцнае ў гэтым сэнсе ( Read more... )

ябландынка, музыка, думкі, памагіце

Leave a comment

Comments 4

anibyl October 5 2012, 21:13:09 UTC
У Iriver T9 мне не спадабаліся кнопкі, а так плэер добры. Яшчэ я не фанат вялікіх экранаў, мне яны ні для чаго не патрэбныя. Сам я шчасьлівы ўладальнік старэнькага Digma MP522, вось у каго экран як трэба! З новых я нядаўна перабіраў для маці, знайшоў такі: Archos 20c. Усё пры їм, адно што я не фанат сэнсарных кнопак, ну ды гэта на густ кожнага па рознаму.

Reply

pink_by October 5 2012, 21:29:18 UTC
калі падумаць))) то і мне не патрэбны вялікі экран. я яшчэ разглядала ірывер Б5 падаецца, ён высоўваўся па зорачках і г.д. і водгукі неблагія, але 5 дзюймаў экран - гэта зусім не ў якія вароты. Гэтыя ўсе прыкладна такія, як я звыклася за час уладання Е200.

Я вось хацела зусім ад экрана адмовіцца, але знайшла па водгуках, што зусім безэкранныя як на дзіва маюць не вельмі зручнае кіраванне. Хаця казалася б, чаго ўжо туды засоўваць? І, зноў такі, здзіўляюся - слабыя батарэі.

Reply


lipen October 11 2012, 17:04:03 UTC
У мяне Кавон Д2, дык у яго сапраўды казачны гук. Празрысты, але такі моцны, што хапае зь лішкам на вялікія навушнікі. І акумулятар жыве ўжо многа лет. І корпус такі, што можна цьвікі забіваць. Але выгляд крыху грубаваты, не жаноцкі)

Reply

pink_by October 11 2012, 21:50:56 UTC
дзякуй за параду) я таксама пра Д2 чытала добрыя водгукі. Але, падаецца, ён не зусім у той коштавай групе, што я разглядала.

У цэлым, я ўжо амаль вырашыла знайсці кагосьці, каб паюзаць кавон і зацаніць ці адрозніваецца ў іх гук ад таго, што я звыклася)))

Reply


Leave a comment

Up