ЧГК

Apr 06, 2010 16:10

Шмат маіх цяперашніх сяброў-знаёмых калісьці гулялі ў што?дзе?калі? А я ніколі не гуляла. Неяк так не склалася. Бо я ведала людзей, якія гэтым займаюцца, і разумела што ве-е-ельмі моцна да іх не дацягваю ( Read more... )

хто кручэ, студэнты, геній і злачынства

Leave a comment

Comments 18

kamrushepa April 6 2010, 13:52:46 UTC
Усялякае бывае, але калі я апошні раз гуляла (гадоў пяць таму) такога не назіралася.
Можа, гэта ШДК па разнарадцы? Кагосьці ў школе прымусілі?

Reply

piatrovich April 7 2010, 17:16:35 UTC
здаецца, нават ва універсітэце, а не ў школе) што яшчэ больш сумна)

Reply


barilotti April 6 2010, 15:32:21 UTC
заўсёды былі такія каманды, што са ста пытанняў маглі 2 ўзяць і яшчэ і гэтым ганарыцца, а ездзілі невядома чаго - мо, проста патусіць )))

Reply

piatrovich April 7 2010, 17:08:05 UTC
ну, калі гэтыя ехалі проста патусіць - то нічога страшнага))

Reply


rahnieda_m April 6 2010, 19:03:33 UTC
Ды ладна Вам, усякае бывае! ня могуць усе шэсьць чалавек ідэальна ведаць усе пытаньні!
я ў сваёй камандзе адказвала за літаратуру і гісторыю. пра " Рэчыва, якое пры награванні сціскаецца, а пры ахлоджанні расшыраецца?" ня ведаю, пра наасфэру ўзгадвала доўга, пра біблію таксама ў нашым грамадзтве мала хто ведае
ды ў сваяку (гэта сваяк называецца) бывае так заклініць, што ляпнеш "марс" на пытаньне "хто быў героем такой-та кнігі Азімава"
пра крэсла сьмешна, і такіх жартаў шмат узьнікае ў працэсе
каманды, вядома, розныя бываюць, але з часам прыходзіць досьвед
пра Азазэла таксама можна ляпнуць, калі чалаве нядаўна прачытаў гэтую кнігу Акуніна, спрацавала імгеннная рэакцыя, бо вусны сваяк - гульня на рэакцыю ў тым ліку
і ня ўсе ведаюць нобелеўскіх ляўрэатаў, хаця пытаньняў па іх, тірэ прызнаць, шмат
пардон, што я тут так разгарнулася, але баліць за ўлюбёную справу

Reply

piatrovich April 6 2010, 20:24:49 UTC
але ж тыя, хто "мала што ведаюць" маглі б і не гуляць у чгк))

Reply

rahnieda_m April 7 2010, 10:04:39 UTC
гэта цікава
напэўна, мэга-гульцам падасца, што і я мала ведаю, але ж без шдк жыьцё пусьцейшае)

Reply

piatrovich April 7 2010, 17:31:35 UTC
>але ж без шдк жыьцё пусьцейшае)>

цалкам веру) шкадую, што сама ў свой час да гэтай справы не спрычынілася)

Reply


bielameta April 6 2010, 20:34:16 UTC
а мне ўвогуле сорамна - пра тое, што ў чгк гуляюць ня толькі ў начных эфірах першага каналу, я даведалася курса пасьля трэцяга. і тое толькі дзякуючы таму, што зьявіўся знаёмы, які не адзін год у чгк гуляў. нядаўна таксама пачало высьвятляцца, што іншыя знаёмыя з чгк былі зьвязаныя. а так я нават ня цалкам магу ўявіць, як гэта ўсё выглядае, бо і па тв глядзела мо адзін раз максыму два пытаньні..

Reply

piatrovich April 7 2010, 17:20:44 UTC
))
я таксама ва універсітэце вучачыся даведалася, што амаль усе, хто сёння неяк спрычыняецца - даруйце за пафас - да культурнага поля - калісьці гуляў у што?дзе?калі?
але цяпер мне адной не будзе сумна))

Reply


lada_aleinik April 6 2010, 20:50:48 UTC
У мяне старэйшы сын вельмі захапляецца гэтай гульнёй. Нават калі прыехаў зімой на канікулы, адразу папёрся на трэніроўку. У нас дома часцяком збіраліся яго сябры. Я перад гэтымі дзецьмі нават камплексавала: такія ўжо ў іх высокаінтэлектуальныя дыскусіі вяліся, што аж не па сабе рабілася... Пры гэтым усе - вельмі сучасныя, разняволеныя, ні разу не батаны. (Мой сын спачатку трэніраваўся ў Дар'і Касценкі, пасля (ох, забылася прозвішча) у нейкага хлопца. Абодвух трэнераў ён проста абагаўляў: захапляўся іх розумам, досведам, гумарам, кіраўнічымі здольнасцямі). Дык вось бывала, што гэтыя дзеці абмяркоўвалі якую-небудзь гульню і самі з сябе смяяліся: маўляў, ну і "тупілі" - на элементарныя пытанні не маглі адказаць... Прыгадвалі свае адказы і качаліся ад смеху, паддзявалі адзін аднаго. Так бывае - не той настрой, не злавілі кураж. Магчыма, гэтыя Вашыя спадарожныя былі якраз у такім "інтэлектуальна-разамлелым" стане ( ... )

Reply

piatrovich April 7 2010, 17:30:03 UTC
проста мне здаецца, што неяк дзіўнавата быць у разамлелым стане напярэдадні гульні;
з Азазэлам сапраўды проста весела і ўсё зразумела, але "забыць" слова "нірвана", не ўбачыць логікі ў шэрагу Нобелеўскіх лаўрэатаў, памыліцца ў "нефрыце" і заблытацца ў Евангеллях і Старых Запаветах - усё гэта прынамсі вельмі і вельмі дзіўна. Я слухала размовы гэтых студэнтаў на працягу гадзін 4 і - шчыра - ніякіх інтэлектуальных дыскусій не пачула.
каб не параніць вуха чытачоў і для завяршэння іх групавога партрэту я ўжо не стала пісаць, што пасля "трэніроўкі" яны горача абмяркоўвалі - пакуль іх трэнер выйшаў пакурыць - як яны "нажраліся" на мінулай гульні і хто колькі вязе алкаголю сёння. а дзяўчаты, здаецца, так лажалі, бо былі занятыя выключна ахмурэннем хлопцаў))
але дзесьці, магчыма, я на іх награшыла. будзе на маім сумленні)

Reply


Leave a comment

Up