Гродна

Feb 02, 2013 15:31

Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу і гістарычнаму лёсу, у Гродна захаваліся шматлікія помнікі архітэктуры, гісторыі і культуры. Таму, гуляючы па вузкіх вулачках, можна ўявіць, што страцілі беларускія гарады ў выніку войнаў (як крывапралітных, так і ідэалагічных) за мінулыя стагоддзі. 




02. Чыгуначны вакзал знаходзіцца на рэканструкцыі.



03. Прычым рэканструкцыя зацягнулася: ці то няма грошай, ці то не могуць іх падзяліць паміж "зацікаўленымі асобамі".



04. Сярэдзіна студзеня. У горадзе можна нават сустрэць рэкламу фірм іншых краін.



05. Пачатак лютага - снегу стала менш. На захадзе Беларусі цяплей, чым напрыклад у цэнтры. У Мінску ў гэты ж час снегу не намнога менш, чым на верхнім фота. 



06. Вул. Будзёнага магчыма калі-небудзь будзе рэканструявана. Каля польскага консульства можна набыць неабходныя дакументы для візы.



07. Вельмі дэпрэсіўна выглядае гэтая вуліца.



08. Мясцовы грамадскі транспарт можа мець такую арыгінальную афарбоўку.



09.



10. Гродна, калі не браць пад увагу "стары горад", амаль не чым не адрозніваецца ад астатніх гарадоў Беларусі. 



11. Кіроўца Рэно, перад тым як сесьці ў машыну, чамусьці фатаграфаваў сваё аўто, магчыма яму таксама падалося цікавым зрабіць фота на фоне надпіса з забаронай паркавацца.



12. Увогуле кіроўцы не саромяцца ставіць сваё карыта там, дзе зручней для іх.



13. А графіцісты смяюцца з спробы замаляваць іх "мастацтва".



14. Каты ў горадзе ёсць! Башня ў канцы вуліцы - гэта мясцовы катэджны крэатыў.



15. Прыток Нёмана цячэ па трубах. А мясцовыя жыхары пакидаюць свае аўтографы.



16. Пад мастом чамусьці пустыя бутэлькі толькі дзвюх марак піва.



17. Хочацца спадзявацца, што старыя будынкі не будуць проста знасіць, а будуць спрабаваць аднаўляць.



18. Спроба банка зрабіць фасад будынка (былога касцёла Кармелітаў), як было раней.



19.


20. Сістэме вадасцёку на надаюць належнай увагі.



21. А вось на Савецкай ёсць выдатныя прыклады. Да прыкладу, так робяць пры рэканструкцыі вуліц у суседнім з Гродна Беластоку.



22. Не могуць вызначыцца - на якой мове ўсё ж такі рабіць вулічныя паказальнікі. Прычым такі варыянт толькі на гэтым доме.



23.



24. У цэнтры выкарыстоўваецца такі варыянт.



25. Даволі цікава прагуляцца па такіх вуліцах з драўлянымі дамамі.



26. 



27.



28. Альбо зайсці ў абсалютна шыкоўныя і атмасферныя двары ў цэнтры.



29.



30. +пад`езды.



31. Што тычыцца мясцовых славутасцяў, то напрыклад на тэрыторыі касцёла кляштара францысканцаў можна знайсці цікавыя артэфакты.



32. Набярэжная каля Каложы чакае, хочацца спадзявацца, як мага хутчэйшага рамонту. 



33. Галоўную сінагогу пачалі рэканстуяваць.



34. А вось да аднаўлення "Фары Вітаўта"  далей слоў пакуль справа не дайшла.



35. У Старым і Новым замках, акрамя ксеракса...



36. ...сейфа...



37. ...ёсць прыгожыя скульптуры на браме пры ўездзе ў Новы замак.



38. Шыкоўныя дзверы.



39. Прыгожы інфармацыйны стэнд.



отчет, танк, дворы, вокзал, Гродна, костел, замок, сінагога, Беларусь, путешествие, вывески

Previous post Next post
Up