Дзвіна зрабілася страшная - надзьмулася, гнеўна паламала крыгі... Ранкам народ у аўтобусе варажыў: затопіць Ніжнепакроўскую ці не затопіць? Тое невядома, але паводка сёлета чакаецца сур'ёзная. Трэба праз колькі дзён наведацца на Верхні замак, паглядзець, што там і як
( Read more... )
На фоне напатканых у фрэнд-стужцы яркіх фотарэпартажаў з краін далёкіх і не вельмі ( тут ад barilotti, а вось тут ад julie_alar) у нас усё выглядае яшчэ вельмі сціпленька, але ж... Увачавідкі зазелянела траўка, пачынаюць раскрывацца пупышкі на дрэвах, падбел квітнее цэлымі жоўтымі дыванкамі. А я наведала парк у горадзе Н. і пабачыла там вось што...
У фрэнд-стужцы ціха... Напэўна, ўсе на вуліцы. Грэюцца :) І мы нядаўна вярнуліся, паблукаўшы некалькі гадзін па Полацку. Атрымалі масу станоўчых эмоцый, мноства фотаздымкаў і злёгку пачырванелыя (ад сонца!!!) насы
( Read more... )