У некаторых маіх фрэндаў першае верасня выклікае жахлівыя ўспаміны... А ў мяне - вельмі светлыя і радасныя. Я любіла хадзіць у школу і пад канец лета пачынала сумаваць па ёй, а таму з нецярпеннем чакала гэтага дня
( Read more... )
Упершыню задумалася падлічыць... Мой першы званок быў 30 год таму. І я таксама хадзіла ў нулявы клас, але памятаю з таго часу толькі як скакала на навагоднім ранішніку :)))
А я памятаю самы першы дзень. у мяне была аранжавая сукенка і сінія туфлі, і сіні бант у валасах ))) І, пэўна ж букет быў, але я не памятаю, які. Настаўніца нас адвяла ў клас і пасадзіла за парты, мне дасталася першая. А затым, паколькі была нядзеля, нас адпусцілі па дамах. Тым і скончыўся мой першы дзень у школе :))
Я той самы фрэнд у якога першае верасня выклікае жах. Можа калі нібудзь напішу пра гэта вялікі пост. А самае першае 1 верасня я так сама памятаю. Я ужо у першы клас пайшла а не ў нулёўку. Як усе нармальныя дзеці у 6 год я канешне марыла аб школе. Аднак пасля ўрачыстай лінейкі нас адвялі ў дзіцячы садок і сказалі што вось тут мы і будзем вучыцца ўвесь год. Гэта было першае кідалава:) Захаваўся нават фатаздымак нашага класса каля гэтага садка, я на гэтым здымку рыдаю:)
Гэта ж трэба так падмануць чалавека ў яго лепшых спадзяваннях ))). Я адчула падобнае расчараванне, калі настаўніца сказала, што мы яшчэ не сапраўдныя вучні :)
Comments 8
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
А самае першае 1 верасня я так сама памятаю. Я ужо у першы клас пайшла а не ў нулёўку. Як усе нармальныя дзеці у 6 год я канешне марыла аб школе. Аднак пасля ўрачыстай лінейкі нас адвялі ў дзіцячы садок і сказалі што вось тут мы і будзем вучыцца ўвесь год. Гэта было першае кідалава:) Захаваўся нават фатаздымак нашага класса каля гэтага садка, я на гэтым здымку рыдаю:)
Reply
Reply
Leave a comment