Жэсць!

Aug 29, 2010 21:26

Вяртаюся я, значыцца, з адпачынку, такая ўся летуценная і бесклапотная, а ў электроннай пошце пяць курсавых!!! Гэта тыя таварышы, што па нейкіх прычынах (уважлівых і не вельмі) не здолелі абараніцца своечасова і зараз мусяць гэта зрабіць да першага верасня, а то... Ну і я, адпаведна, мусіла ўсё гэта за вечар прачытаць, знайсці хібы, напісаць ( Read more... )

студэнты, курсавыя, універсітэт, адпачынак

Leave a comment

Comments 11

siarhei_matyrka August 29 2010, 18:32:36 UTC
І ці магчыма ўправіцца да першага верасня з такой лапатай?
=))))

Reply

pani_teklia August 29 2010, 18:41:11 UTC
Што вы маеце на ўвазе? Я дык ужо ўправілася, а студэнты дык самі хай кумекаюць. Абарона у аўторак.

Reply

siarhei_matyrka August 29 2010, 18:44:49 UTC
Проста, як мне здаецца, каб зрабіць справу якасна і прыгожа, студэнтам патрабуецца... крыху болей часу, чым 2 дні да абароны. А так атрымоўваецца усе наспех і насмех.
=))))

Reply

pani_teklia August 29 2010, 18:48:56 UTC
Ну, каб зрабіць якасна і прыгожа, тэарэтычна ў іх было два месяцы лета (і дзевяць навучальнага года перад гэтым). А практычна за колькі пісалася, дык гэта ўжо на іх сумленні.

Reply


veragodna August 29 2010, 18:36:22 UTC
З вяртаннем у свет віртуальны, Нео! :)))

Падобную жэсць наш факультэт перажыў у пятніцу (як бы апошні дзень адпачынку) :)).

Reply

pani_teklia August 29 2010, 18:44:25 UTC
О, ў нас апошні дзень адпачынку афіцыйна заўтра. Каб я была такой "врэднай" выкладчыцай, дык я б толькі ў аўторак за гэтыя курсачы ўзялася... Але ж я добрая )))

Reply

emieryka August 29 2010, 19:04:03 UTC
"Але ж я добрая )))"
Так. І яны (студэнты) гэта ведюць :)

Reply

pani_teklia August 30 2010, 06:43:55 UTC
Во-во, і бессаромна гэтым карыстаюцца :)

Reply


bihi_puuk August 29 2010, 18:47:10 UTC
Вiтаем "в реальном мире"! :)))

Reply

pani_teklia August 29 2010, 18:49:41 UTC
Дзякуй! Пасля вёскі адаптацыя трохі складаная.

Reply


euga August 29 2010, 18:48:12 UTC
Нічога сабе!!!

Reply


Leave a comment

Up