Закрыццё Алімпіяды

Feb 24, 2014 10:14

Упершыню гатовая пашкадаваць, што ў нас няма тэлевізара. А ўсё з-за цырымоніі закрыцця Алімпіяды. У Інтэрнэце ўчора паглядзець трансляцыю не ўдалося. Белтэлерадыёкампанія он-лайн трансляцыі не вяла (вось чаму, цікава? спаборніцтвы ж паказвалі...), а на сайтах расійскіх каналаў прагляд быў немагчымым.  Зараз, напэўна, ўжо можна  адшукаць запіс, але ( Read more... )

тэлевізар, жыццё-быццё

Leave a comment

Comments 4

bielameta February 24 2014, 08:38:12 UTC
Глядзела. Не спецыяльна, але пад вязанне чаму б і не ўключыць было. Шчыра кажучы, лепш бы я вязала не адрываючыся - боль плёну было б.

Было больш прэзентацыі наступных гульняў, чым закрыцця гэтых і мне неяк зусім не пакаціла.

Дарэчы, пра трансляцыю расійскіх каналаў. Яны заразы не працавалі (сама шукала, як фігурнае катанне глядзела). Аказалася, што калі забіць у гугл "трансляцыя такога-та канала", то спакойна выдае нейкія паралельныя афіцыйным каналам версіі, глядзі - не хачу. І орт, і расію.

Reply

pani_teklia February 24 2014, 08:46:10 UTC
А я і так, і сяк спрабавала, колькі іх розных перабрала - нідзе мне нічога не захацелі паказваць :(

Reply


shepchuya February 24 2014, 10:22:56 UTC
Глядзела. Калі мішка дзьмухнуў на агонь, затушыў яго, а потым заплакаў (зусім як у 80-м годзе), зразумела, што арганізатары знайшлі сцежку да сэрцаў гледачоў.

Reply

pani_teklia February 24 2014, 10:34:43 UTC
Так, я ўжо зразумела па водгуках, што гэта быў самы кранальны момант закрыцця.

Reply


Leave a comment

Up