* * *

Nov 13, 2012 21:47

Сонечныя дні зараз - рэдкі падарунак. Сёння на апошняй пары чытаю лекцыю, а за вакном - такое сонца, такое неба! Але пакуль пара скончылася, ўсё зноў зацягнулі шэрыя хмары, і пачаў накрапваць дождж... Як жа я не люблю гэты час года ((( Няхай ужо будзе зіма, ці што...

лістапад, настрой

Leave a comment

Comments 8

araty November 13 2012, 19:33:11 UTC
Не-не-не, зімы не трэба - мне такое надвор'е больш падабаецца.

Reply

pani_teklia November 14 2012, 10:59:34 UTC
Як па мне, дык змрочна занадта...

Reply

araty November 14 2012, 11:03:32 UTC
Ну там Вам у горадзе - безумоўна, а як на весцы, то паліва меней ідзе, працаваць лягчэй. А мне дык і ўвогуле кожны год не хапая тыдні тры вясны, месяц лета і месяцы тры восені:) А вось аб тым як добра, што такая цеплая восень, вось прама зараз і напішу, а то вам гараджанам усё зіму падавай:)

Reply

pani_teklia November 14 2012, 11:11:15 UTC
Тут, безумоўна, з Вамі пагаджуся. Я гараджанка толькі палову з пражытых мною год :) Аднак вось чыста псіхалагічна такое надвор'е ўсё ж прыгнятае...

Reply


wiasiolka November 13 2012, 21:27:06 UTC
А можна пацікаўлюся, што чытаеце?

Reply

pani_teklia November 14 2012, 11:00:21 UTC
Ох, многа ўсяго ўсялякага - гуманітарнага... У дадзеным выпадку гэта была філасофія ))

Reply


Leave a comment

Up