Прамакатка

Jan 23, 2012 16:52

Памятаеце гэты лісток няшчыльнай паперы, які раней укладваўся ў кожны сшытак? Пэўна, хто навучаўся ў школе ў другой палове дзевяностых і пачатку двухтысячных, такой з'явы ўжо не заспеў.

Read more... )

успаміны, школа, дзяцінства

Leave a comment

Comments 19

rogax January 23 2012, 14:40:09 UTC
Дзякуй за вяртанне ў дзяцінства.Прамакатка была, але я ёй не карыстаўся па-прызначэнню. З яе добра было рабіць шарыкі для плювалкі-трубкі.Эпоха!

Reply

pani_teklia January 23 2012, 14:55:12 UTC
Ага,і такое нешта было :)

Reply


araty January 23 2012, 14:59:47 UTC
Дзе Вы адшукалі гэткія рарытэты?
Дарэчы, нам не дазвалялі пісаць шарыкавымі - толькі пяром за паў-капейкі з чарнільніцы непралівайкі. А ўжо ў старэйшый, так - аўтаматычнымі ручкамі.

Reply

pani_teklia January 23 2012, 15:04:33 UTC
Гугль дапамог. Сшыткі - вось тут.

Часы пер'яў і чарнільніц я ўжо не заспела.

Reply


lada_aleinik January 23 2012, 15:44:10 UTC
Так! Атрыбуты майго школьнага дзяцінства!) Крута было мець "лашчоны" сшытак. Іх вазілі з Масквы. Эх...

Reply

pani_teklia January 23 2012, 15:54:15 UTC
У першай палове 90-х, калі я вучылася ў сярэдніх і старэйшых класах, і ўнас ужо былі сшыткі з глянцавай вокладкай і гладкай паперай.

Reply

lada_aleinik January 23 2012, 15:57:24 UTC
Так. Наконт "лашчонак" я пераймалася ў пачатковай школе, гэта значыць у 1977-1979 гадах.

Reply

pani_teklia January 23 2012, 16:10:37 UTC
У маёй пачатковай іх, здаецца, таксама яшчэ не было ў шырокім доступе.

Reply


euga January 23 2012, 15:51:18 UTC
О, некаторыя рэчы і я памятаю. :)) Сшыткі!!!

Reply

pani_teklia January 23 2012, 15:56:51 UTC
Я выдатна памятаю, што першыя мае сшыткі ў вузкую лінейку, у якіх я пісала ў "нулявым" класе, былі з аранжавай вокладкай! Хоць гэта было ... страшна падумаць, колькі год таму :)

Reply


julie_alar January 23 2012, 15:58:51 UTC
О, і я такія сшыткі яшчэ заспела, нат з прамакаткамі :) Адзінае, чарніламі мы ўжо не пісалі, адно ад настаўнікаў гэтага патрабавалі - журнал запаўняць.

Reply

pani_teklia January 23 2012, 16:26:11 UTC
о! у нас, здаецца, таксама настаўнікаў доўга прымушалі запаўняць журналы чарнілам!

Reply


Leave a comment

Up