Пасля гэтых выходных у вёсцы вымушана буду перагледзець свае адносіны да гэтага месяца... Такія прыгожыя стаялі дні... З ранішні марозікам ды туманам, з павуцінкамі і кропелькамі на іх, з ласкавым сонейкам, што дашчэнту бурыла ўсе стэрэатыпы пра самую змрочную пару года...