Дзяўчыну выключылі з «Маладога Фронту» за рэзкую падтрымку раўнапраўя, у тым ліку правоў геяў

Jan 22, 2010 05:24





Актывістку «Маладога Фронту» Маргарыту Кароль выключылі з апазіцыйнай арганізацыі за тое, што яна вельмі актыўна падтрымлівала правы чалавека, у тым ліку гей-раўнапраўе і па-ўсялякаму спрабавала давесці сваё гледзішча да чальцоў і кіраўніцтва «Маладога Фронту». «Да гамафобіі стаўлюся рэзка адмоўна як і да любой іншай праявы чалавечай нецярплівасці. Лічу, што чалавека трэба ацэньваць перш за ўсё па тым, хто ён ёсць, а не па тым, з кім ён уступае ў палавыя сувязі», - гаворыць Маргарыта Кароль, актывістка «Маладога Фронту» ў мінулым.

«Што датычыцца Дашкевіча, вельмі сумна, што старшыня МФ, замест таго, каб засяроджваць сваю ўвагу на насамрэч актуальных праблемах арганізацыі, паранаідальна заклапочаны геямі, гамафобіяй і іншай трасцай. Хацелася бы адзначыць, што мала хто з людзей ведае, што Зміцер Дашкевіч, насуперак усім праграмным дакументам арганізацыі, аднаасобна кіруе Маладым Фронтам, часта ігнаруючы не проста нязгодных, але і нязгодную большасць. Сітуацыя, калі аргнаізацыя, якая дамагаецца дэмакратычных пераменаў у краіне, падпарадкавана волі аданаго чалавека, падаецца мне смешнай і недарэчнай. Ніколі не лічыла, што буду адлічана за выказванне асабістага меркавання з апазыцыйнай «дэмакратычнай» арганізацыі» - рэзюмуе Маргарыта і працягвае.

Previous post Next post
Up