У гомельскага карэспандэнта спадарожнікавага канала падчас ператрусу ў ягонай кватэры канфіскавалі апаратуру і распачалі проці яго крымінальную справу па нявысветленым артыкуле. Хроніку падзей чытайце ў блогу poczobut.
Я спадзяюся, таварышы актывісты рэальныя адрасы не дадумаліся ўказаць? І ўвогуле, штосьці апошнім часам на "Еўрарадыё" навінастужка запярэсціла гомельскімі падзеямі. Што ў іх там над Сожам за ўздым ньюзкрыэйту?
У адказ на скаргу былога студэнта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны Дзмітрыя Жалезнічэнкі Міністэрства адукацыі Беларусі толькі пацвердзіла факт яго адлічэння з ВНУ. 19 кастрычніка грамадскі актывіст Д.Жалезнічэнка, які 7 верасня быў адлічаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта, атрымаў з Мінадукацыі адказ на сваю скаргу наконт
( Read more... )
Мяркуючы па папулярнасці матчаў з удзелам нацыянальнай зборнай па футболе ў рэгіёнах, варта перанесці туды ўсе яе гульні. Асабліва пасля такіх вынікаў стрэчы з найслабейшай камандай у Еўропе. Як ідэйка?