Высокахуткасныя магістралі для ЗША зь яе плошчай і адлегласьцямі паміж гарадамі прынцыпова ня могуць быць чухнёй. Больш за тое, існуе вялікая верагоднасьць, што такі праект яшчэ і неўзабаве акупіцца і пачне прыносіць грошы. Вось у Беларусі, нажаль, пра выгоднасьць хуткасных цягнікоў застаецца толькі марыць...
Рэч у тым, што я выказваю нязгоду з паважаным прафэсарам - аўтарам артыкула - грунтуючыся толькі на ўласных ведах, прыдбаных падчас навучаньня.
Па пунктах:
1) Для буйных гарадоў і мэгаполісаў уласьцівая звышінтэнсіўная аўтамабілізацыя, што вядзе да збояў у дарожным руху (затораў), г. зн. ўжываньне асабістага транспарту для штодзённых паездак на працу робіцца амаль немагчымым. Дадайце да гэтага экалягічны аспэкт праблемы - атрымаеце сур'ёзныя аргумэнты супраць сп. прафэсара.
2) Для кожнага віду транспарту існуе найбольш эфэктыўная адлегласьць перавозкі, для якой функцыя час-затраты-камфорт дасягае оптымуму. Паводле часопіса "Железные дороги мира" высокахуткасныя цягнікі найлепш ужываць для перавозкі людзей на 500-600 км. Меньш - не акупаецца, больш - сапраўды выгадней авіяцыя. Знў жа, дадайце праблему кепскага надвор'я, калі авіяцыя не працуе, а таксама ўлічвайце розьніцу ў колькасьці пасажыраў самалёта і цягніка.
Comments 3
Reply
1) на кароткія адлегласці выгадней карыстацца аўтатранспартам;
2) на доўгія - авіяцыяй.
Reply
Па пунктах:
1) Для буйных гарадоў і мэгаполісаў уласьцівая звышінтэнсіўная аўтамабілізацыя, што вядзе да збояў у дарожным руху (затораў), г. зн. ўжываньне асабістага транспарту для штодзённых паездак на працу робіцца амаль немагчымым. Дадайце да гэтага экалягічны аспэкт праблемы - атрымаеце сур'ёзныя аргумэнты супраць сп. прафэсара.
2) Для кожнага віду транспарту існуе найбольш эфэктыўная адлегласьць перавозкі, для якой функцыя час-затраты-камфорт дасягае оптымуму. Паводле часопіса "Железные дороги мира" высокахуткасныя цягнікі найлепш ужываць для перавозкі людзей на 500-600 км. Меньш - не акупаецца, больш - сапраўды выгадней авіяцыя. Знў жа, дадайце праблему кепскага надвор'я, калі авіяцыя не працуе, а таксама ўлічвайце розьніцу ў колькасьці пасажыраў самалёта і цягніка.
Reply
Leave a comment