Рэдактар "Саўбелкі" Павел Якубовіч,
як паведамляе "НН" са спасылкай на "Радыё Рацыя", звінаваціў дэпартаванага з тэрыторыі Беларусі расейскага палітолага Суздальцава ў шпіянажы на карысць РФ. Маўляў, пра тое яскрава сведчаць асобныя факты біяграфіі расейца. Вядома, Суздальцаў выказы абвергнуў. А потым і ўвогуле намякнуў на нячыстыя рукі галоўнага чалавека ў друкаваным органе Адміністрацыі Прэзідэнта, нібыта датычнага да траўлі самога героя публікацыі. Праўда, асадачак усё адно застаўся.