Хто да нас з інфармацыяй прыйдзе, той ад яе і...

Aug 04, 2008 05:01



Несупынна шырэе пералік актаў заканадаўства, прынятых амерыканскімі чыноўнікамі з мэтай абараніць персанальна нас ад тэрарызму, наркатрафіку, дзіцячай парнаграфіі і не дапусціць парушэння менавіта намі гандлёвых эмбарга і аўтарскіх правоў. На гэты раз праватворчай ініцыятывай адзначылася міністэрства нацыянальнай бяспекі Злучаных Штатаў Амерыкі. Падведамасныя міністэрству структуры, прыняўшы новыя правілы перасячэння мяжы і счакаўшы па добрай беларускай традыцыі ўсяго толькі два тыдні, вырашылі даць справе якую-ніякую агалоску. А мажліва і не вырашалі яны нічога. Само выплыла. Так бывае ў самых розных краінах. Забыліся проста. Грувасткі чынавенскі апарат - туды-сюды. Але грамадзяне чамусьці паставіліся да прагрэсіўных і накіраваных на забеспячэнне іх жа бяспекі навацый на дзіва неканструктыўна. Можна сказаць, агрэсіўна апартуністычна. Мо прычынай таму паслужылі некаторыя двухсэнсоўныя фармуліровачкі аб выманні любых носьбітаў інфармацыі на няпэўны тэрмін? Неверагодна! Нам жа казалі, тэрыторыя ад Аляскі да Мэна - самая свабодная да знаходжання ў свеце! Схлусілі? Але ж нам гаварылі...

рэжым, ЗША, ужосы

Previous post Next post
Up