У той час, як Мінэканомікі прагназуе
рост цэнаў на энерганосьбіты ў межах 15-20% за год (sic!),
БКК пераходзіць на штоквартальнае павышэнне кошту аплаты паставак калійных угнаенняў для братніх азіяцкіх краін, з якімі тав. Лукашэнка збіраўся быў будаваць "дугу прыязнасці". Вось якая ты, цана шчырага сацыялістычнага братэрства! Не з'ямо, дык панадкусваем. Толькі грошай на задавальненне "беспрэцэдэнтных" расейскіх газава-нафтавых патрабаванняў чамусьці хранічна не стае.