Абадраны Мілінкевіч

Jan 12, 2008 04:26


Даўно не наведваў гэты сайцік. Аказваецца, за той перыяд, пакуль я там адсутнічаў, ён страціў ажно 2 моўныя версіі (французскую скінулі далоў яшчэ ў 2006 г.). Гм, т. Мілінкевічу ужо не патрэбен большы ахоп аўдыторыі? Ці адмінам (а мо і штатныя перакладчыкі былі) проста надакучыла займацца перакладамі з мовы на мову? Ды і напаўненне кантэнтам неяк ( Read more... )

пытанні, Мілінкевіч, сайты

Leave a comment

Comments 4

katechizis January 12 2008, 04:22:51 UTC
Па-першае, мне сапраўдны не падабаецца, што, напрыклад, Мілік у новай вэрсыі сайту выглядае неяк па-ідыёцку. Чаму нельга было нармальна слой зь ягоным тварам перанесьці ў іншы psd-ы файл, не разумею. Па-другое, але ж і ня ўсё так адназначна, як ты пішаш. У сёньняшніх беларускіх умовах умовах усё большую папулярнасьць набываюць інтэрнэт-паслугі праз тэлефон. Таму вельмі важна, каб сайт быў чытабельны й з манітораў, і з міні-кампутараў, і з тэлефонаў. Па-трэцяе, шмат хто карыстаецца блёгамі, таму rss-падпіска - гэта вельмі важна. Раней яе па-мойму не было, цяпер зьявілася.
Чаму грошай няма і людзей, каб дубляваць на іншыя мовы, я спадзяюся табе зразумела. Іншая справа, што кантэнт у рэсурса храмае. Няма наладжнага рэгулярнага абнаўленьня. Але гэта праблема не сайта, а прэс-службы руха "За свабоду".

Reply

palitekanom January 12 2008, 18:00:51 UTC
1. Таму вельмі важна, каб сайт быў чытабельны й з манітораў, і з міні-кампутараў, і з тэлефонаў.

Менавіта таму патрэбныя нармальныя версіі сайта: і мабільная, і звычайная. Пакуль я не бачу ніякай.

2. Раней яе па-мойму не было, цяпер зьявілася.

Была.

3. Чаму грошай няма і людзей, каб дубляваць на іншыя мовы, я спадзяюся табе зразумела.

Можна падключыць актывістаў руху з веданнем замежных моў. Мяркую, такіх там дастаткова.

Reply


zubryauhen January 12 2008, 06:48:09 UTC
І за што ты так набросіўся на Мілю?

Reply

palitekanom January 12 2008, 18:01:09 UTC
А чаму не?

Reply


Leave a comment

Up