Пасля сённяшніх падзей яго чакаюць магчыма самыя цяжкія перамовы ў прэзідэнцкім жыцці. Калі Пуцен увогуле прыедзе. Бо цяпер гэта абсалютна не абавязкова. Паездачка нашага пажыццёвага правадыра ў краіну дзікіх малпаў студэнтаў - проста нішто на фоне 2 навін глабальнага роўню з Расейскай Федэрацыі. Таму калі "абяцаная" (хаця зто тут каму і што абяцаў?) стрэча такі адбудзецца, яна рызыкуе стаць цалкам тэхнічнай па сэнсе. Падвядзенне вынікаў і г.д. Зрэшты, для Лукашэнкі сітуацыя можа скласціся шчэ горай. Пуцен прыедзе адно засведчыць сваю перамогу над недарэчным суседнім рэжымам. Паказаць, хто тут ху. У такім разе самому Сашыку варта было б ухіляцца ад такой экзекуцыі і пакінуць справы газаватныя на ўрадных чынуш. А там і вырабы ў Расеі...