Ну так, перавыданне "жоўтай брашуркі" 1992 году. Славутая друкарка (якую ён, зрэшты, так і не наважыўся ўвесці як асноўны ключ). "Ангельская" мова (без ангелаў у наш час -- нікуды). Правапіс фіналяў -эр/-эль змяшаны. "Модэм", "модэратор". Наогул, набор тэрмінаў дзіўны, не ўзгоднены, здаецца, ані з вытворчымі стандартамі, ані з адносна стандартнымі слоўнікамі (напр., рускім Чарнова). У 2009 годзе не прапанаваны ніякі варыянт перадачы назвы Унікода.
Зрэшты, аматары "наладак" могуць-такі пабачыць, што такое "наладка" і "настройка".
Галоўная хіба -- рабленне беларускіх тэрмінаў першымі ключамі. Аб'ектыўна гэта робіць працу бескарыснай для ўсіх, хто не М. Савіцкі. Друк рызо 100 асобнікаў. Макет "Наталлі Канавлавай" (sic) і выпарты ў бібліяграфіі. Зрэшты, як і адзначана, гэта асабісты погляд прафесара.
Наогул карэктар не працаваў. Набор лексікі - "з галавы", прычым якая захрасла ў сярэдзіне 90-ых ("ГМД = гнуткі магнітны дыск"). Няма азначэння для найважнейшых слоў з спрэчнымі пазіцыямі, новых слоў няма ці для іх развязанне смеху вартае, з многім не ўдаецца пагадзіцца пры любым абстрагаванні ад цяперашняй практыкі перакладаў. Досвед рэальных праектаў з рэальнымі (неакадэмічнымі, "на залік") карыстальнікамі не ўлічаны абсалютна... Паспрабую яшчэ знайсці што з карыснага ў гэтай працы, але відавочна, што кніга не вартая таго вышуку, які я зарганізаваў па мясцовых кнігарнях. Шкада.
Comments 9
Reply
Зрэшты, аматары "наладак" могуць-такі пабачыць, што такое "наладка" і "настройка".
Галоўная хіба -- рабленне беларускіх тэрмінаў першымі ключамі. Аб'ектыўна гэта робіць працу бескарыснай для ўсіх, хто не М. Савіцкі. Друк рызо 100 асобнікаў. Макет "Наталлі Канавлавай" (sic) і выпарты ў бібліяграфіі. Зрэшты, як і адзначана, гэта асабісты погляд прафесара.
Reply
Reply
Бачу, яшчэ не страчаная цікавасць да тэмы? :)
Reply
Leave a comment