(no subject)

Jun 27, 2009 12:35

Выглядае так, што цяперашні дыялёг паміж хрысьціянскім Усходам і Захадам не прывядзе да еднасьці, бо аб'ектам дыялёгу не зьяўляецца сапраўдная прычына падзелу. Можна доўга вышуківаць у гісторыі хто меў рацыю на пачатку - папа Леў ці Птрыярх Керулярыс, але не ў гэтым справа. Больш таго, нават не ў філіоквэ і не ў прымаце Папы справа - усе дагматычныя пытаньні могуць быць палагоджаны. Што не можа быць палагоджана - гэта духовасьць. Нельга палагодзіць, да прыкладу, Паламу й Лаёлу. Нельга палагодзіць Яфрэма Сірына і Малую Тэрэзу. Таксама як у выпадку вуніятаў - немагчыма палагодзіць літургічную традыцыю Усходу з ігнацыянскай духовасьцю. Такія гібрыды спараджаюць монстраў.
Previous post Next post
Up