Сыстэма часьцінаў мовы. Да іманэнтнай беларускай граматыкі

Jan 26, 2012 23:41


У часопісе ARCHE (2011, № 11) нарэшце зьявіўся мой і Букаў досьлед пра часьціны мовы. Уся найважнейшая інфармацыя падаецца ў Схеме 1 (гл. ніжэй). Як той казаў, sapienti sat... Хто хоча ведаць падрабязьней - хай зьвяртаецца да тэксту. Раю спачатку разгледзець схему, потым прачытаць артыкул, а тады азнаёміцца з зноскамі. Табліца задумвалася як ( Read more... )

беларуская мова, граматыка, часьціны мовы

Leave a comment

Comments 3

andrykb February 12 2012, 02:02:20 UTC
Вітаю спадар Юрась, а дзе можна прачытаць Ваш артыкул акрамя часопісу Архэ? Дзякуй.

Reply


Тэксты dassax June 26 2012, 17:28:48 UTC
У адказ на ваш запыт (шкада. што я не здолеў вам напісаць у прыват). Усё што магчыма і не пад пытаннем па меры апрацоўкі выстаўляецца на Палічку і Слоўнік (мы зусім не скнары :)))), быў пэўны перапынак з вычытваннем, але цяпер будзе шмат распазнаных і вычытаных тэкстаў. Тэксты цяпер рыхтуюцца з разлікам на паралельны корпус і хутка, спадзяюся, з'явіцца аднамоўны, туды ж будуць уключаныя тэксты 19-га стагоддзя (гэтых не маю, бо не мая ўласнасць, але маю дамоўленасць аб уключэнні гэтых тэкстаў у корпус і толькі). Асобна рыхтаваць для некага не выпадае, бо ў нас свае задачы. Калі вам нешта вельмі трэба, то можам пасупрацоўнічаць: вы нам сканы, мы вам вычытаныя тэксты. З Насовічам там сітуацыя складаная, таму не ведаю калі з'явіцца вычытаны.

Reply


дапамажыце lik_evs January 24 2013, 14:17:08 UTC
Добры дзень! Упершыню займаюся мастацкім перакладам на беларускую мову. І сустрэла неадольную цяжкасць: як перакласці жаргон 90-х : "ваще, в натуре" і "следи за базаром"? А таксама "Давай пойдем..." ("Давай" у пачатку сказа -- ці ёсць у беларускай мове? Здаецца, што гэта калька). Не знайшла ў слоўніках і аналага слову "увядание". Ці можаце вы мне нешта параіць?
Прабачце, што пішу тут, але вы не прымаеце простыя паведамленні ад незнаёмых.

Reply


Leave a comment

Up