Прысябрыць

Sep 12, 2008 15:21

Як толькі займеў ЖЖ, задумаўся, навошта барбарызм зафрэньдзіць? І адразу стаў ужываць прысябрыць (адсябрыць), ёсьць жа беларускае прысябрыцца, і вельмі блізкае паводле значаньня. А як хто думае?

прысябрыць, мова, зафрэньдзіць, сябры

Leave a comment

Comments 32

ex_krywal September 12 2008, 12:33:19 UTC
чаму барбарызм?
нэалагізм

Reply

paciupa September 12 2008, 12:57:02 UTC
Бо корань германскі, ды яшчэ з гукам [ф], найменш уласьцівым беларускай мове.

Але можаце называць гэтую мадэль хоць калайдэрам. Толькі, даруйце, пра назвы мадэляў я ня маю спрачацца. Ідзецца пра лякальную піджынізацыю мовы. Адпрэчыць яе? Ці не? А піджыны менавіта так і ўтвараюцца: чужыя карані + свая граматыка, бо марфалёгія ў апошнюю чаргу паддаецца асыміляцыі. (Ці ня кожная мова некалі перажыла стадыю піджына. Але тое калі было! А тут ЦЯПЕР! І яшчэ, у сучасным сьвеце піджынізацыя асабліва пашыраецца.)

Аднак, Божа барані, я не настойваю! Піджын, дык піджын! Мая справа прапанаваць.

Reply

ex_krywal September 12 2008, 13:04:41 UTC
перарабляць тое, што ўжо пасьпела утварыцца - ня варта, я лічу.
бо на сайце ўсё роўна напісана "дадаць у сябры"
варта пасьпяваць сваечасова перакладаць новыя тэрміны :)

Reply

paciupa September 12 2008, 13:20:02 UTC
З гледзішча гісторыі мовы гэтая назва зусім сьвежая. І рэдка калі ў час зьяўляюцца трапныя тэрміны. Часьцяком яны перажываюць пэрыяд сынанімічнага супарату. Потым нейкі сынонім (калі сынонімы абсалютныя) перамагае. Гэта нармальна. Я ведаю шмат людзей, якія да гэтай пары ня могуць супакоіцца, што слова "файл" ня мае беларускага адпаведніка.

Але вельмі разумею і тых, хто гэтую валтузьню вакол слоў лічыць наагул шкоднай. Сам з такіх, калі справа датычыць спаконвечных беларускіх слоў.

Reply


dunaj September 12 2008, 12:46:47 UTC
ну, гэта як дадатковае падкрэсьленьне розьніцы паміж сябрам і фрэндам :) усё ж розныя рэчы.

Reply

paciupa September 12 2008, 13:06:16 UTC
"Прысябрыцца" таксама ўжываецца ня ў тым сэньсе, што й "пасябраваць". А наагул, сынонімы "сябра", "сябар", "таварыш", "друг" і г. д. - вельмі складаная праблема. Саветы ўсё заблыталі. А "сябрына", а "сябранае права"! Магу, пры нагодзе напісаць пра гэта.

Reply

wal_de_maar September 12 2008, 13:45:55 UTC
а напішыце!

Reply

paciupa September 12 2008, 13:56:41 UTC
Пастараюся, у бліжэйшы час.

Reply


khadanovich September 12 2008, 15:12:23 UTC
Харошае слова, Юрасю! Можна нават папспрабаваць пашыраць. Але баюся, што будзе ўжывацца, як "далькажык" (мабільны) Дранька-Майсюка. Знаёмыя ў рахмовах з Майсюком ужываюць, каб не засмучаць чалавека. :)

Reply

viershnick September 12 2008, 17:02:24 UTC
Напісаў нейк адной дзяўчыначцы па мэйле: Падалькажу. А яна мне ў адказ: Падаль, кажаш?

Reply

paciupa September 15 2008, 13:22:08 UTC
Дзякую. Спадзяюся. Калі не, дык не.

Reply


viershnick September 12 2008, 16:59:09 UTC
Во й прыфрэнджу!

Reply


smatrycenka September 12 2008, 17:07:47 UTC
Мне падабаецца. Піджынізацыю, вядома, не спыніць, не стрымаць, але... Паспрабую ўжываць.
П.С. Я поўны тэхнічны невук, але нешта не веру, каб нельга было ўнесці змены ў беларускую версію ЖЖ (я пра "запісаць у сябры").

Reply

paciupa September 15 2008, 13:24:37 UTC
Дзякую. Некалі ж "панятак" пайшло ў людзі.

Reply


Leave a comment

Up