Карпаратыў

Oct 18, 2019 23:57


Даўно мяне тут не было. Увогуле, не ведаю, ці хтось знаёмы тут яшчэ ёсць. Калі хтот чытае, напішыце у каментарах, што вам цікава пра мяне. Зараз пішу з нейкага гатэля у малой мясцовасці Koscierzyna, каля 50км ад Гданьска. Шосты дзень нараджэння фірмы, у якой я працую ўжо акурат год. Амаль цалым складам фірмы выехалі на карпаратыў.Толькі розных ( Read more... )

Leave a comment

Comments 13

rannica October 19 2019, 07:14:39 UTC
Напэўна, Саша. Пішы свае думкі, цікава.

Reply

ozdamez November 11 2019, 21:15:14 UTC

Дзякуй за камент!

Reply


nicodim_from October 20 2019, 07:56:35 UTC
Адбылося знаемства з дыскапола?)

Reply

ozdamez November 11 2019, 21:13:37 UTC

Шкада, але так. Часам чую гэта па радыё, але зараз бачыў людзей, дарослых, каму гэта падабаецца.

Але таксама быў адзін з дваццаці, хто слухае выдатную музыку.

Reply

ozdamez November 11 2019, 21:14:30 UTC

Пісаў да Вас асабістае паведамленне. Даўно ўжо. Не адказалі.

Reply


frau_ru October 21 2019, 12:13:43 UTC
Чытае, а то. Цікава. :)

Reply

ozdamez November 11 2019, 21:14:59 UTC

Дзякуй. Буду шукаць у сабе сілы і пісаць.

Reply


lidka4t November 11 2019, 23:06:42 UTC
Цікава пра адносіны з абарыгенамі (ну, т.б. з мясцовымі жыхарамі).
У сэнсе з гандлярамі ў крамах, паліцыянтамі, калегамі па працы, суседзямі, бамжамі, сантэхнікамі...

Reply

ozdamez January 20 2020, 13:08:13 UTC
Не ведаю, што сказаць. У маім выпадку адносіны ні чым не адрозніваюцца ад звычайных.
Суседзі са мной, як і я з імі па суседзку, вітаемся пры сустрэчы, дапамагаем пры патрэбе.
Калегі па працы таксама - яны да мяне ставяцца роўна, як і да палякаў. Адзначу, што ў нашай фірме сярод 30 працаўнікоў толькі я не паляк.
Паліцыянты вядома, ставяцца роўна.

Reply

lidka4t January 22 2020, 23:28:29 UTC
С паліцыянтамі ў мяне кантактаў не было (пакуль), але вось с памежнікамі-мытнікамі - уражаньні ня вельмі добрыя. Такое адчуваньне, што туды збіраюць асобаў з мізантрапічнымі схільнасцямі (ды псіхічнымі дэвіацыямі).

Reply


wildkot January 20 2020, 12:49:18 UTC
Цікава, а як у Польшчы карпаратывы праходзяць? :)

Reply

ozdamez January 20 2020, 12:59:07 UTC
Мне здаецца, таксама як і ў Беларусі.
Мы сабраліся пасля працы, узялі сабе выпіць, што хацелі, трохі пасядзелі, пагутарылі, потым пайшлі да боулінгу. Там прадоўжылі размовы, выпіваць, размаўляць. :)
Добрая, не фармальная атмасфера.

Reply

wildkot January 20 2020, 13:06:31 UTC
:)

Reply


Leave a comment

Up