У 8-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў І лізе гомельскі "Лакаматыў" і аршанскі "Старт" разыйшліся мірам 1:1. У сіня-белых на 85-й хвіліне лік зраўняў Яўген Калінін. Ён жа не рэалізаваў пенальці на 51-й хвіліне, ні з 11-метровага, ні дабіваньня яму не ўдалося прабіць Сілівончыка. Але матч спадабаўся. Абедзьве каманды стварылі шмат магчымасьцяў, але большасьць іх не ўвасобілі ў галы. На нашу думку, аршанцы заслугоўвалі перамогі, аднак уласныя памылкі не дазволілі гэтага зрабіць. У кожным выпадку - пачэсная нічыя зь лідэрам табліцы. Калі каму і шкадаваць пра страчаную перамогу, дык нам. Хоць і самі забілі ў канцы. Дарэчы, пенальці, не рэалізаваны Калініным, ужо другі не забіты запар у чэмпіянаце, ізноў у браму гомельскага клуба. Раней Мікіта Шугункоў не забіў "Гомелю". А наогул 11-метровыя прызначаюцца ў карысьць аршанцаў ужо ў трэці раз запар, паміж няўдалымі спробамі Шугункова і Калініна ў чэмпіянаце ўлез яшчэ і стандарт у кубку краіны. Тады Мікалай Кітаёў заіў "Будаўніку" з Капыля.