Выправа ў Бабруйск 6.07.2019

Jul 08, 2019 19:32

Нельга сказаць, што гэта была незвычайная выправа, аднаму з нас, які яшчэ і раней на дзьве гадзіны прыехаў, раней ужо даводзілася бываць у Бабруйску. Таму ў справаздачы зробім акцэнт проста на фотаздымках. Пра наша знаходжаньне ў горадзе асабліва нічога сказаць нельга. Вывучэньне бабруйскіх вуліц і будынкаў, а затым візіт на футбол. Сіня-белыя расчароўваюць, прайграючы 0:5. Падтрымка "Старта" - 2 чалавекі. У "шыны" някепскі сектар недзе ў 35 насоў, нармальная шыза ў другім тайме з прыбыцьцём "карыфанаў" зь яраслаўскага "Шыньніка". А вось у звычайных бабруйчанаў нагамяч ужо не выклікае такога інтарэсу - народу на трыбунах яшчэ меней, чым раней. І меней, чым у нас - бесперспектыўнага серадняка лігі. Хаця мясцовая дзятва пасьля гульні штурмавала гаспадарскую разьдзявальню ў жаданьні атрымаць аўтограф і сфоткацца. Адзначым яшчэ лібэральных шэрых - сектару "шыны" спакойна дазволілі піратэхніку, у Воршы ж усе нашы спробы дамовіцца на пранос хаця б 10 фаераў сустракалі такі прыступ панікі і чырвані на тварах работнікаў стадыёна і шэрых, што мы міжволі цягнуліся да мабільніка, каб выклікаць хуткую дапамогу. Што яшчэ сказаць пра Бабруйск? Даволі файны горад, калі ў нас пара вулачак на старым рынку, дык у іх цэлая забудова. На шчасьце для бабруйчан, мясцовыя кіраўнікі мелі ў свой час больш мазгоў і сумленьня за аршанскіх калег. Разглядайце здымкі і пачніце, урэшце, падтрымліваць каманду ня толькі седзячы на трэснутай канапе, а па стадыёнах, стадыёнах...






























































Бабруйск, выправы, Аршыца ультрас

Previous post Next post
Up