Паштоўкі на 100-годдзе футболу ў Оршы

Oct 18, 2018 13:09

У 2018 годзе мы адзначаем 100-годзьдзе аршанскага футболу. Радыя заявіць, што ў гонар такой слаўнай даты "Аршыца ультрас" выпусьціла сьвяточныя паштоўкі. Наклад паштовак абмежаваны. Зараз іх можна замаўляць на orshafans@gmail.com. Кожны аршанец павінен разумець, якія даўнія традыцыі мае футбол у Воршы. Першы матч зборная нашага горада правяла ўлетку 1918 году. Зборная Воршы - сярэбраны прызёр 1-га Ўсебеларускага турніру па футболе (1926) і ўдзельнік 1-га афіцыйнага першынства Беларусі (1927).


Орша, сімволіка, гісторыя

Previous post Next post
Up