Правілы конкурсу "Свечка на акне"

Nov 21, 2010 11:42

Ён узяў запаленую свечку i паставiў яе на падваконнi.

Пан Завальня меў звычай рабiць гэта кожную завейную ноч ужо таму, што жыла ў ягоным хрысцiянскiм сэрцы любоў да блiжняга, i ён рады быў заўсёды гасцям, каб з iмi пагаварыць i паслухаць iхнiя гiсторыi. Падарожныя, што заблудзiлiся, заўважыўшы з возера агонь у вакне, цешыліся, як мараходы, змучаныя марскiмi хвалямi, калi ўгледзяць здалёк сярод начное цямрэчы святло партовага лiхтара, цешыліся i з’язджалiся ўсе да сядзiбы майго дзядзькi, быццам да прыдарожнае карчмы, каб пагрэцца i даць адпачынак коням.
(Ян Баршчэўскi. Шляхцiц Завальня)

1. Патрабаванні да апавяданняў.

Удзел у іншых конкурсах не з'яўляецца перашкодай для падачы апавядання!



1.1. Жанр: фантастыка, фэнтэзі або альтэрнатыўная гісторыя.
1.2. Аб'ём - ад 10 да 40 тысяч знакаў, уключаючы прабелы.
1.3. Мова - беларуская.
1.4. Ад аднаго аўтара - адно апавяданне.
1.5. Тэма - вольная.
1.6. Падставы для адхілення апавядання:
1.6.1. Неадпаведнасць жанру.
1.6.2. Выхад за межы аб'ёму.
1.6.3. Не адпаведнасць мове (прымаюцца абедзьве арфаграфіі).
1.6.4. Больш аднаго апавядання ад аўтара.
1.6.5. Заклік да міжнацыянальнай варожасці і гэтак далей.
1.6.6. Іншая прычына. Вызначацца будзе прэнамінатарамі.
1.7. Прэнамінатары:
1.7.1. Андрэй Асмю.
1.7.2. Нiка Ракiцiна.
1.7.3. Срэдзiн Мiк.

2. Тэрмін правядзення.

2.1. Прыём апавяданняў.
2.1.1. Пачатак прыёму - 22 лістапада 2010 года
2.1.2. Заканчэнне прыёму - 7 студзеня 2011 (ўключна)
(Увага! Калі будзе менш за 10 апавяданняў, тэрмін прыёму падаўжаецца адзін раз - да 31 студзеня).
2.1.3. 8-9 студзеня (у выпадку падаўжэння тэрмінаў - 1-2 лютага) прэнамінатары абвяшчаюць вынікі.
Увага!
Вынікі прэнамiнацыi аб'яўляецца пасля заканчэння прыёму работ, адразу ўсё.

2.2. Калі будзе подана больш за 40 апавяданняў, конкурс праводзіцца ў два туры.
2.2.1. Апавяданнi дзеляцца на группы, па 20-30 апавяданняў у кожнай.
2.2.2. Пачатак паўфіналу - 10 студзеня.
2.2.3. Заканчэнне паўфіналу - 23 студзеня ўключна.
2.2.4. У фінал выходзіць 30 апавяданняў (пры роўнасцi балаў - магчыма крыху больш за 30).

2.3. Фінал.
2.3.1. Пачатак фіналу - 25 студзеня (калі будзе падана менш за 40 апавяданняў - 10 студзеня)
2.3.2. Заканчэнне фіналу - 6 лютага ўключна (калі будзе падана менш за 40 апавяданняў - 23 студзеня).
2.3.3. Падвядзенне вынікаў фіналу - 7 лютага (калі будзе падана менш за 40 апавяданняў - 24 студзеня).

3. Ход конкурса.

3.1. Прыём апавяданняў.
3.1.1. Будзе створаны пост "Апавяданні конкурсу".
3.1.2. Аўтар размяшчае апавяданне ў сваiм ЖЖ з кнопкай перапаста, ды размяшчае спасылку на яго як каментар да паста "Апавяданні конкурсу".
Кнопка перапаста дабаўляецца тэгам в HTML (побач з Rich text).
3.1.4. Апавяданні, якія пройдуць прэнамiнацыю, будуць перапошчаны ў гэта камьюнiцi.

3.2. Абмеркаванне апавяданняў.
3.2.1. Усе апавяданнi будуць перапошчаны як асобныя пасты.
3.2.3. Абмеркаванне апавяданняў - у каментах да гэтых пастоў.
3.2.4. За абразы удзельнiкаў - магчымы бан. Удзельнiк, якi лiчыць сябе абражаным, падае скаргу у пост "Правiлы конкурсу.

3.3. Выстаўленне адзнак.
3.3.1. Кожны аўтар павінен ацаніць апавяданні калегаў па пяцібальнай шкале.
3.3.2. Калi будзе больш за 40 апавяданяў - спачатку будуць створаны пасты "Ацэнкі апавяданняў" для асобных груп, дзе будуць спасылкi на ўсе апавяданнi адпаведнай групы. Аўтары першай групы ацэнваюць апавяданнi другой групы, аўтары другой - апавяданнi трэцяй, аўтары трэцяй - апавяданнi першай.
3.3.3. Аўтары выстаўляюць ацэнкі ў камэнтарах да гэтага паста. Усе каментары да падвядзеньня вынікаў будуць схаваныя.
3.3.3. Калі аўтар пажадае да падвядзення вынікаў змяніць свае ацэнкі - стварае новы каментар.
3.3.4. Пасля заканчэння паўфіналу будзе створаны пост "Ацэнкі апавяданняў фiналу", дзе будуць спасылкi на ўсе апавяданнi фiналу. (Калі будзе падана менш за 40 апавяданняў - пост "Ацэнкі апавяданняў фiналу" будзе створаны адразу).
3.3.5. Пасля завяршэння галасавання ўсе каментары будуць адчынены.
3.4. Падвядзенне вынікаў - па "дэмакратычнай" методыцы падвядзення вынікаў.

4. Прызы.
4.1. 10 апавяданняў пераможцаў будуць разгледжаны рэдакцыяй часопіса "УФА" (Украіна).
4.2. Тыя, якія падыдуць рэдакцыі, са згоды аўтара будуць перакладзены на ўкраінскую мову і надрукаваны ў часопісе.
4.3. Рэдакцыя не гарантуе, што будзе надрукаваны хоць адзін аповяд.
4.4. Рэдакцыя пакідае за сабой права прапанаваць надрукаваць апавяданне за межамi дзесяткi лепшых.

5. Удзел прэнамiнатараў.
5.1. Апавяданнi прэнамiнатараў будуць разгледжаны рэдакцыяй часопіса "УФА"за межамi дзесяткi лепшых апавяданняў конкурса.

Конкурс Свечка на акне

Next post
Up