Раней
папярэджваў шаноўнае спадарства, што маю ня быць у 'нэце. Апроч пэўных магчымых адбыцца траблаў з дасягам у 'нэт, я 'шчэ рыхтаваўся да даўгачаканае двухдзённае вандроўкі на Літву ў Мілавіды, наведаць каб блізкія на дух мясьціны, што да паўстаньня 1863-га. А жонка жадала паказаць мне Мірскі замак дый наведаць са мною лецішча ейных бабулі зь дзядулям на поўдзень ад Баранавічаў, недалёка ад тых самых Мілавід. Урэшце, склаўшыся быў такі маршрут падарожжа: Менск - Мір - Баранавічы - лецішча (начоўка) - Мілавіды - Клецак - Нясьвіж - Менск. Але-ж праз пэўныя абставіны, Клецак ды Нясьвіж мы не наведалі. Затое нарэшце Войша Мілавід забачыў Мілавіды. Паступова паспрабую распавесьці. Або, прынамсі, фоткі выкласьці. Учора ўвечары, вярнуўшыся, на'т моцу штосьці казаць не было - фізычная й нутраная стомленасьць...