Акты прысвячэння сябе і сваёй сям'і Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Oct 06, 2012 14:15



Акты прысвячэння сябе і сваёй сям'і
Беззаганнаму Сэрцу водле св. Людвіка з Манфор
(да прапановы для чытачоў на першасуботнюю
Вялікую Навэну да МБ Будслаўскай
)

АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ
БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАРЫІ
ПАВОДЛЕ СВ. ЛЮДОВІКА
ГРЫНЬЁНА ДЭ МАНФОРА

Перад Тваім абліччам, о Беззаганная Маці, абнаўляю і падцвярджаю сёння абяцанні святога Хросту. Выракаюся на заўсёды шатана, яго пыхі і яго спраў, і цалкам аддаюся Езусу Хрысту, Уцелаўлёнай Мудрасці, каб пайсці за Ім, несучы свой крыж кожны дзень свайго жыцця. А каб быць яму яшчэ больш верным, чым я быў да сённяшняга дня, абіраю сёння Цябе, о Марыя, у прысутнасці ўсяго нябеснага двору, як сваю Маці і Гаспадыню.

Як Твой няволькік аддаюся Табе і прысвячаю цела і душу маю, даброты ўнутраныя і знешнія, а нават каштоўнасць маіх добрых учынкаў, як мінулых, так сучасных і будучых, пакідаючы Табе цалкавітае права распараджацца мной і ўсім без выключэння, што ў мяне ёсць, паводле Твайго упадабання, дзеля большай хвалы Божай цяпер і на векі.

АКТ ПРЫСВЯЧЭННЯ СЯМ’І
БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАРЫІ
СКЛАДЗЕНЫ СВЯТЫМ ЛЮДОВІКАМ
ГРЫНЬЁНАМ ДЭ МАНФОРАМ

О Марыя, Дзева і Маці Бога, сям’я нашая, якую Ты бачыш у Сваіх стоп, урачыста прысвячаецца сёння Твайму Беззаганнаму Сэрцу.

Твайму Беззаганнаму Сэрцу прысвячаемся без рэшты: нашую айчыну, нашыя сэрцы, нашыя душы, усё, чым мы з’яўляемся і што маем. Табе прысвячаем нашыя часовыя і духовыя троскі, нашую працу і труд, нашыя радасці і цярпенні.

Марыя, асвяці нас і блаславі!
Просім Цябе, самая любая Маці, не адмаўляй нам у Сваёй апецы і напоўні нас сваім духам. Абдары нас сваімі якасцямі: духам любові да Бога і паслухмянасцю, каб наш дом станавіўся ўсё больш домам супакою; духам звычаю і пабожнасці, каб мы з глыбокай пашанай адносіліся да цела і душы; духам малітвы і аскетызму, каб праз частае прыманне святых сакрамэнтаў, а перш за ўсё праз малітву на ружанцы, захавалі і памнажалі ў сабе ласку Божую; духам безкарыснай любові да бліжняга, каб мы ўсё больш ставаліся адным сэрцам і адной душой; духам вернасці нашым абавязкам і сумленнасці, каб кожны з нас праз перамогу над жаданнем выгады, падабаўся Табе і прыносіў радасць.

О Беззаганнае Сэрца Марыі!
Просім Цябе, дазволь, каб з Твайго Сэрца выплыў струмень тых ласкаў, якія ўфармуюць нашую сям’ю на падабентва Святой Сям’і з Назарэту. Дапамжы нам жыць так, як мы абяцалі; кахаць так, каб радаваць Цябе; рабіць так, як Ты гэтага жадаеш! Блаславі нашым пастанаўленням і абяцанням. Дадай нам адвагі, каб праз малітву і уматрвенне мы ўдзельнічалі ў збаўленні грэшнікаў, у пашырэнні валадарства Твайго і Твайго Боскага Сына, ва ўзнагароджванні за ўсе знявагі, якімі няўдзячныя людзі раняць Тваё Мацярынскае Сэрца.

Просім Цябе, Марыя, Маці нашая, Пані і Карелева нашай сям’і:
Блаславі нам!
Барані нас!
Заслані нас!
Запішы нашыя імёны ў Тваё Беззаганнае Сэрца, як гарантыю Тваёй асаблівай апекі. Амэн.

ЯСНАГОРСКІ
АКТ АХВЯРАВАННЯ СЯБЕ МАЦІ БОЖАЙ
СКЛАДЗЕНЫ КАРДЫНАЛАМ ВЫШЫНСКІМ

Маці Божая, Беззаганная Марыя! Табе прысвячаю цела і душу маю, усе малітвы і працу, радасць і цярпенні, усё, чым я ёсць, і ўсё, што я маю. Шчырым сэрцам аддаюся Табе ў няволю любові.

Даю Табе поўную свабоду карыстацца мною дзеля выратавання людзей і дзеля дапамогі святому Касцёлу, Маці якога Ты з’яўляешся.

З гэтага часу рабіць усё з Табою, праз Цябе і дзеля Цябе. Ведаю, што ўласнымі намаганнямі нічога не зраблю. Ты ж усё можаш па волі Сына Твайго і заўсёды перамагаеш. Апякунка верных, учыні, каб мая сям’я, парафія і ўся Айчына сталі сараўдным Валадарствам Твайго Сына і Тваім Валадарствам. Амэн.

АКТ АСАБІСТАГА ПРЫСВЯЧЭННЯ СЯБЕ
БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАРЫІ

О Беззаганнае Сэрца Найхавалебнай Дзевы Марыі! Вітаю Цябе, як Сэрца Маці Божай, Маці Адкупіцеля чалавечага роду, Пасярэдніцы ўсіх ласк, вяльможнай Каралевы свету, а таксама маёй чулай Маці.

У еднасці з Сэрцам Езуса, Твайго Наймілейшага Сына, прысвячаю і аддаюся Табе цалкам і бяз рэшты, клічучы: “TOTUS TUUS EGO SUM ET OMNIA MEA TUA SUNT!” О Сэрца Марыі, я цалкам належу Табе і ўсё, што я маю, належыць Табе. Твайму Беззаганнаму Сэрцу прысвячаю жыццё маё і ўсю маю дзейнасць, пачуцці і сілы, даброты духоўныя і матэрыяльныя, натуральныя і звышнатарульныя, унутраныя і знешнія, праходзячыя і сталыя, сваё мінулае, сучаснасць і будучыню - ўсё без рэшты - свой час, жыццё, вечнасць, неба, сваё сэрца, цела, душу, асобу і ўсю сваю сутнасць - усё!

О Беззаганнае Сэрца маёй найчысцейшай Маці, агарні на мяне сваёй магутнай уладай і распараджайся мной і гэтай маёй ахвярай паводле намераў і ўпадабанняў Божых.

О, Сэрца, палаючае Божай любоўю, цалкам давяраюся і даручаюся Табе. Будзь маім святлом і сілаю, апорай і дапамогай, адпачынкам і прытулкам, радасцю і жыццём, маім апякуном і ўсім маім пасля Найсвяцейшага Сэрца Езуса, майго Караля і Жаніха.

Абяцаю Табе, о Беззаганнае Сэрца, пазбягаць, па Тваім прыкладзе, ўсялякага граху і недасканаласці, якія, як вострыя шыпы, маглі б Цябе зраніць.

Прагну, каб з гэтага моманту, кожная хвіліна майго жыцця была адзіным актам любові да Езуса, з’яднаным з Тваім, Марыя, Беззаганным Сэрцам. Хачу жыць, працаваць, маліцца і цярпець, змагацца і паміраць для прыспешвання надыходу Валадарства Сэрца Езуса, праз валадаранне Твайго Мацярынскага Сэрца.

О Сэрца Панны вернай і Прытулку грэшнікаў, учыні мяне верным вучнем і наслядоўцам Езуса; абудзі ўва мне нянавісць да граху і ментальнасці гэтага свету; адары мяне духам Божага дзіцяці; ствары ўва мне сэрца чыстае, адважнае і мужнае. Памнажай ува мне жыццё Божае, з’яднанае з Найсвяцейшай Тройцай, каб праз Тваё заступніцтва я ўжо тут, на зямлі, дасягнуў такі ўзровень святасці, а ў вечнасці - такі ўзровень хвалы, якія Бог мне прыгатаваў ад пачатку. Амэн.

http://sercamaryi.blog.tut.by/2012/04/12/aktyi-pryisvyachennya-2/

dominican, belarus, cruciata, legio, internet, personal

Previous post Next post
Up