Добра, што фотадрукарку Кэнан не набылі, хапае на год толькі, катрыджы перасыхаюць. А здымкі, калі на сцену вешаць, дык толькі пад шкло, бо выгараюць цалкам за год, нават у цёмных пакоях. Віншую!
Дзякую :) У нас увогуле ніколі не было друкаркі, абыходзіліся неяк :) А тутака ў Тані ў красавіку ДН, :) дык падумалася, што выкідаць нервы і грошы на гару сапсаваных у фаталабе фотак можна бясконца, а лепей набыць друкарку. Раней шукаў, дык выдатныя апараты былі вой-як дарагушчыя, а з эксплуатацыяй самаробных СНПЧ -- яшчэ і праблемныя. І вось як сустрэў падчас мазгавога гугле-штурму некалькі тыдняў гэтую вось мадэльку, ды па такім кошце, ды яшчэ з часовай акцыяй-падарункам на 500 лістоў фотапаперы -- адразу зразумеў: варта браць :) А выбар мазгаштурмавы быў, па праўдзе, невялікі, ад любога Хьюлетта, усяроўна вяртаўся да Эпсана: Epson Stylus Photo T50 -- без аніякіх сканераў-ксераксаў дадатковых -- выключна фота, але выдатнай якасці. Наш 800-ы гэна ўдасканалены Т50 -- лепшы, імго, у сваім кшталце, пакуль не было 800-га, рэлізаванага ў жніўні-2011 :)
Пане Дзянісе, а мо' вам патрэбны праектар слайдаў і дыяпазытываў Пеленг 600А (чорны, б\у), які падобны на 500А, але ўжо зняты з вытворчасці чамусці. У падарунак -- за сымбалічную цёмную\горкую шакаладку, :-) з самавывазам. Калісьці яго набыў, трыху пакарыстаўся (слайдаў трохі было), а неўзабаве ў 1995-ым я злёг інвалідам. З таго часу валідны апарат наўрад-ці мог сапсавацца, стоячы ў заводскай упакоўцы, хіба запыліўся :-) Сам я праверыць яго не маго, а сваякам -- няма часу і жадання на валтузню з ім, таму проста спадзяюся, што валідны дагэтуль. Мне, канешне, ён ужо без патрэбы, Таня здымае на лічбавы фоцік, а месца Пеленг у антрасолі займае. Грэх выкідаць такую рэч, шукаю можа камусь патрэбная, хто яшчэ пры сэсэсэры слайды-дыяфільмы меў. Вы як?
Comments 9
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
http://www.photohistory.ru/1258312677247104.html
http://www.photohistory.ru/1258312473718394.htmlReply
Leave a comment