04.03.12. Першыя Казюкі за стагоддзі ў Мінску

Feb 29, 2012 13:46



Як паведамляе пан Дзяніс salasz: "Першыя Казюкі за стагоддзі ў Мінску пройдуць у каталіцкай Архікатэдры ў нядзелю 4 сакавіка 2012 ад 9 да 13 гадзіны ў дольным касцёле (ад уваходу вядзе лесвіца ўніз) у выглядзе невялічкага фэста-кірмаша у гонар Св. Казіміра, працоўная назва - "Івянецкія Казюкі", якая падкрэслівае значэнне рамесніцкага мястэчка Івенец у захаванні традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры. Колькасць экспанентаў - каля 10-15 чалавек, у тым ліку супольнасць рамеснікаў Валожынскага раёна, якая прадставіць вырабы з дрэва, керамікі, шкла, святочныя вербы і інш. Прагучыць некалькі рэдкіх казюковых песняў 30-ых гадоў. Таксама будзе і традыцыйны атрыбут віленскіх і гарадзенскіх Казюкаў - “Смаргонсікя” абаранкі, ну і канешне ж, перніковыя сэрцы". Ласкава запрашаем да аднаўлёнай старажытнай літвінскай імпрэзы!

litvania, belarus, internet, personal

Previous post Next post
Up