Радасць быць разам!
Шаноўнае спадарства!
Вытворца кандытарскай прадукцыі ААТ “Івкон” запрашае Вас далучыцца да арганізацыі першага ў рэспубліцы Творчага кірмашу ў мястэчку Івянец на Міншчыне - старажытным ганчарным цэнтры. Ідэя наладжання вялікага, багатага і яркага кірмашу ў старадаўнім гарадку, які мае, памятае і шануе сваю гісторыю, глыбока ўгрунтавана ў змест народнага календара і цалкам адпавядае запатрабаванням сучасніка ў пазнанні сваіх першавытокаў.
Традыцыйныя кірмашы на Беларусі спрадвек былі найгалоўнымі святамі году і прымяркоўваліся да часу завяршэння збору ўраджаю. І гэта каларытна адлюстравана ў класічнай літаратуры. Сваім часам кірмашы невялікіх мястэчак на нашай зямлі здабывалі шырокі розгалас не толькі ў Вялікім княстве Літоўскім, але й па ўсёй Еўропе.
Менавіта з улікам даўніх кірмашовых звычаяў і, да таго ж, маючы вытворчую базу ў Івянцы, “Івкон” прапануе супольнымі намаганнямі адрадзіць восеньскі кірмаш і паспрыяць усім творчым, адораным, майстравітым, прадпрымальным людзям, а таксама бізнэсовым установам і прадпрыемствам як найпаўней выявіць свае таленты, падаць на агляд і продаж матэрыяльны ды інтэлектуальны тавары. Такім чынам, на кірмашы мае быць створана атмасфэра лёгкага і вясёлага абмену ўсіх гасцей плёнам сваёй працы. А сапраўднымі шчодрымі гаспадарамі тут паўстаюць радасць быць разам ды шчырасць набываць і прадаваць.
Улетку 2010 году кампаніяй “Івкон”, з падтрымкай мясцовай улады, быў зарганізаваны першы ў краіне Цукеркавы фэст, і набыты досвед паказаў, што такія формы даследавання попыту на прадукт і яго рэкламавання ёсць надзвычай эфектыўнымі і спрыяюць прасоўванню яго на ўнутраным і знешнім рынку.
Заклікаем Вас да ўдзелу ў Творчым кірмашы. Зрабіце крок да вышыні! Дазвольце сабе напоўніцу раскрыць уласныя здольнасці і ўмельствы, неўпрыкмет прывабіць увагу патэнцыйнага спажыўца, зрэалізаваць таемныя і спакусныя жаданні славы, першынства, перамогі і пабагачэння. Настае шчаслівы час кірмашу - супольнай радасці з набыткаў і адкрыццяў, сягненняў і поспехаў. Час папулярнасці! Час творчага ўзлёту!
Кірмаш - і цэлы свет ВАШ!
16 октября в г.п.Ивенце состоится первый «Творчы кірмаш».
Кирмаш проходит в живописном месте, на развалинах усадьбы (аднак, жывапіс! - А.М.) Петра Драгунцева, которая является памятником архитектуры нач. XX вв.
Участники кирмаша: мастера декоративно-прикладного искусства, художники, музыканты, владельцы агроусадеб, кондитеры, рестораторы и реставраторы, парикмахеры и стилисты - все, кто любит создавать и творить радость.
Впервые в рамках такого мероприятия СП «Ивкон» ОАО предлагает гостям вместе с профессионалами продегустировать сладкую продукцию компании и получить в подарок набор распробованных конфет. Дегустация рассчитана на 30 мин, в течение которых гости смогут не только насладиться лучшими конфетами нашего производства, но и узнать много интересного и познавательного о происхождении многих кондитерских изделий и их названий.
В целом можно сказать, что кирмаш - это редкая возможность предложить Вашим партнерам не просто экскурсию, а красочный и веселый осенний праздник. Здесь каждый может почувствовать себя в разных ролях - и покупателя, и продавца, и дегустатора, и артиста, и зрителя, и даже ивенецкого жителя давних времен - богатого или не очень; счастливого, ищущего приключений или спокойного и умиротворенного… Кирмаш дарит Вам выбор - присоединиться к забавным клоунам или всерьез приступить к исследованию генеалогического древа рода, храбро побороться в спортивных состязаниях или вспомнить бабушкины рецепты и разные забавные небылицы.
В рамках кирмаша будет работать более 20-ти торговых площадок. Здесь каждый найдет себе товар по вкусу: мебель, посуду, пояса, ручники, украшения, изделия гончарные и кузнечные, лозовые и деревянные, плетенные из соломки и тканые из льна, кожаные и стеклянные. Сувенирные и утилитарные, нужные дома и на даче, в путешествиях и в гостях, преображающие наши дни в торжество красоты.
Сама дегустация будет проходить в карчме, оформленной в стиле средневековья, где многое осталось не тронутым современностью и предстанет перед экскурсантами как живой отголосок давних времен.
Стоимость дегустации на 1-го человека - 25 000 бел.руб.
По вопросам приобретения билетов
на дегустацию конфет обращайтесь по телефонам:
+375 29 305 64 73 Михалина
+375 25 69 87 5 87 Антонина
+375 216 19 76 (тел./факс) СП “Ивкон” ОАО, отдел маркетинга,
+375 17 72 53-5-83
Арґанізатарка Антаніна дадае: «Практычна ўсе мерапрыемствы пералічаны ў афішы. Гэта азначае, што будуць працаваць гэтыя тэматычныя кірмашыкі, якіх там налічваецца пакуль 18. Можа так здарыцца, што нешта выпадзе -- усяго наперад не прадугледзіш. Бывае, жыцьцё ўсё надыктоўвае па-свойму. Але на сёньня папярэдне дамоўлена пра дзейнасьць усіх тэматычных пляцовак.
Далей -- мікрагаспадарка Аграсядзіб (гэта ўжо наўпрост залежыць ад спрацаванасьці вададароў аграсядзіб міжсобку. Была ж папярэдняя зноў-такі дамова).
Адначасова будуць працаваць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (у розных жанрах) і мастакі.
На сцэне -- як асобная частка мастацкая -- але фрагмэнтарна, каб не заглушаць лякальных пляцовак-кірмаШЫКаў, мяркуюцца выступы розных музычных і сьпеўных гуртоў -- "Рада" Алеся Лася, "Ракаўскі гасьцінец", Зьміцер Вайцюшкевіч (магчыма гурт Зьміцера Сідаровіча, магчыма таксама -- Наталя Матыліцкая і Ўладзімер Пузыня, верагодна -- Кася Радзівілава). Пакуль выпаў гурт "Рэха" Андрэя Такінданга (занятыя музыкі ў Менску), але шукаем замену менавіта на гурт гэткага кшталту, моладзевага. Акрамя таго, мяркуюцца выступы яшчэ аднаго-двох моладзевых інструмэнтальных гуртоў.
Інтэрактыў: вандроўны тэатар "Майстэрня ўражаньняў" -- інтэрмэдыі на шляхецкія тэмы, гульні, конкурсы, рыцарскія баі (у тэме кірмашу). І яшчэ зьбіраецца з Наваполацку гурт "Княжыч" -- таксама інтэрактыўны. Ну, а папраўдзе кірмаш і ёсьць кірмашом -- стыхія куплі-продажу ды розных пацяшанак-забаўлянак. Праграмы, у яе клясычным разуменьні, і быць ня можа. Бо тады ўжо гэта не кірмаш, а сьвята гораду -- у найгоршым ягоным варыянце, калі ўсё пагадзінна выбудаваны хто за кім і што гаворыць.
Мы ж аднаўляем кірмашовую традыцыю, тым больш традыцыю Творчага кірмашу. Гэта азначае перадусім: паказвай свае здатнасьці, а не чакай, разявіўшы рот, ШТО пакажуць табе. А заадно падзіўляйся, вядома, ШТО ўмеюць, на што здатныя іншыя.
Вось што падаецца загадкай, дык тое разуменьне, што аніяк ня вылічыш, колькі мае быць спажыўцоў усяе гэтае разнастайнае прадукцыі. Але на тое працуем зь некаторымі турфірмамі ды кампаніямі.
Па часе ўсё пазначана ў афішы: ад 10.30 у Доме культуры сьвята "Саламяны павук", аб 11.30 -- асьвячэньне адноўленай капліцы Божай міласэрнасьці, а 12-й -- уласнакірмашовая дзея (з мастацкім адкрыцьцём, зразумела).
А перад гэтым па мястэчку ходзяць заклікалы, як тое бывала перад кірмашамі, ды кіруецца да сядзібы Пятра Драгунцава Творчая пілігрымка (вось тут просім усіх далучацца -- у розных ролях сацыяльных, этнічных, часавых: шляхта, сяляне, рабочыя, паліцыянты, багацеі, жабракі, жанчыны-выляжанкі ды інш.; цыганы, габрэі, арабы, індусы -- хто толькі на кірмашы ні прыяжджаў!; прадстаўнікі далёкай даўніны й сучасьнікі альбо прышэльцы з будучыні».
«Как доехать до Ивенца из Минска»