Цудоўны Медалік Панны Беззаганнай

Aug 06, 2010 09:10






Пра аб'яўленне Маці Божай св. Кацярыне Ляборэ, пра Цудоўны Медалік вы прачытаеце ў гэтых артыкулах…

Часопіс Ave Maria :: №1(92) 2003 :: Рыцарства Беззаганнай пашыраецца

«Падчас вячэрняга разважання я ўбачыла Найсвяцейшую Панну такой незвычайнай прыгажосці, якую немагчыма апісаць словамі. Яна стаяла ў белым адзенні, з белым вэлюмам на галаве, які спадаў да самых ступней. Пад нагамі - зямны шар, дакладней, паўшара, бо я бачыла толькі яго палову, якую абвівала зеленаватая вужака з залатымі плямамі. Рукі Яе… трымалі другі зямны шар з залатым крыжыкам наверсе…»

Часопіс Ave Maria :: №5-6(96-97) 2003 :: Цудадзейны Медалік Беззаганнай

«Пра гісторыю медаліка Беззаганнай Панны Марыі наш часопіс расказваў у першым нумары 2003 года. У гэтым матэрыяле мы больш апавядалі пра цудадзейнасць медаліка. Але вернемся крыху і да гісторыі. А пачалася яна ў 1830 годзе ў Парыжы праз аб’яўленне Маці Божай сціплай дзяўчыне Кацярыне Ляборэ, якая цяпер з’яўляецца святой каталіцкага Касцёла. Багародзіца заўсёды выбірае для сваіх пасланняў свету бязвінныя, пакорлівыя душы. І свой медалік Яна даверыла менавіта такой душы…»

Часопіс Ave Maria :: №1-2(116-117) 2005 :: Цудоўны Медалік з вуліцы Бак

«Менавіта за гэтай брамай, у кляштарнай капліцы, 27 лістапада 1830 г. сястры Кацярыне Ляборэ аб’явілася Маці Божая. Яна была апранута ў белае адзенне, з срэбна-блакітным плашчом на плячах, на галаве мела вэлюм. Стаяла Яна на зямным шары. З Яе адкрытых, скіраваных да зямлі далоняў зыходзілі прамяні. Вакол Беззаганнай сястра Кацярына ўбачыла надпіс: «О Марыя, без граху зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае». Праз хвіліну вобраз Марыі нібы павярнуўся, і сястра Катрын убачыла літару М з крыжам у ёй і двума сэрцамі - Езуса і Марыі - унізе…»



Навяртанні і аздараўленні, якіх нельга пералічыць, шматлікія манаскія і свецкія супольнасці, якія аддаваліся ў апеку Беззаганнай, і ўсё гэта - дзякуючы маленькай выяве. Просты знак, але які ж дзейсны! Гэта нібы нямая малітва, якую чалавек носіць у сэрцы і ўзносіць да неба няспынна: падчас працы, падчас адпачынку і сну.

Пытайце на Цудоўны Медалік тутака, альбо, напрыклад, у леґіянэраў Марыі

military, belarus, internet, personal

Previous post Next post
Up