Мой шлях да сьвятой беларускае мовы

Oct 02, 2006 17:29


- Цікава пачуць твой вопыт, і як ты прыйшоў да засваеньня мовы?

УВАГА! Чытайма, каліласка, зусім новы, літаратурны, варыянт:

"Мой шлях да сьвятой беларускай Мовы"

- Беларускую мову я вывучаў, падобна іншым, а сярэдняй школе (сконьчыў а 89-ым). Маў "пяцёрку", але шмат чаго я "вывучыў" на "5" і хутка забыўся пра гэтае. :) Навакол мяне ўжывалася толькі руская мова, я добра валодаў ёй, і зусім не было неабходнасьці карыстацца чымсьці, акрамя яе. Мой розум ёсьць зусім не гуманітарнага, а тэхнічнага, нават натуральнага складу. Апрача гісторыі, я ніколі не адчуваў аніякага інтэрэсу да гуманітарных навук. Гісторыю "маскоўскае воласьці" я ведаў добра. :) Літаратуру й тым больш філязофію - ратуй Божа! :)) Але маю за атэстацыяй срэбраны мэдаль і адну "чацьвёрку" - алґебра, у любімай маёй настаўніцы. :)))

Дарэчы, я быў прыкладным камсамольцам, інтэрнацыяналістам і савецкім чалавекам. Беларуская мова мне проста была непатрэбнай, ды яна мне й не падабалася. Так скалечыла маю сьвядомасьць і самасьвядомасьць маскоўская машына. Такім жа ж чынам яна калісьці скалечыла й беларускую мову. Я нутрана адчуваў ейную мартвасьць і ня мусіў лічыць яе сваёй, тым больш размаўляць беларускай. Я мянаваў сабе беларусам, але роднай моваю доўгім часам была руская. Адзінае, я размаўляў беларускай, калі напачатку 90-х наведваў турыстам украінскія Карпаты й Закарпацьця. :) Тымчасам я размаўляў беларускай больш, чым калісьці яшчэ. І ўкраінцам падабалася мая мова - нейкая неўкраінская, але ж, галоўнае, не маскальская. :)

Так здарылася, што калі Беларусь абвесьціла дзяржаўную незалежнасьць, я служыў вайскоўцам ва Ўкраіне, а потым у Расеі. Таму й па дэмабілізацыі я застаўся савецкім чалавекам, інтэрнацыяналістам і патрыётам СРСР. Пэўна, сь цягам часу я б мусіў хутчэй стаць беларусам, але ж лёс мяне часам не надзяліў.

19 жніўня 1995-га я траўмаваў шыю й набыў амаль што поўны паляруш цела ніжэй за плечы. Маем асяродьдзем стала сям'я, тэлевізія, прэса й успаміны з "таго" жыцьця. Я ня проста закансэрваваўся за станам савецкага (не саўковага) чалавека, але гэны савецкі чалавек ува мне распаліўся нечакана моцна. І я шмат чаго здолеў зрабіць цягам часу, як савецкі чалавек...

Адна мая сяброўка заўсёды размаўляла беларускай. То было такім дзіўным і прыгожым, што мне было вельмі прыемна слухаць яе тэлефанаваньні (нажаль, пакуль што наша зь ёй сувязь страчаная). Яе гаворка была чароўнай і жывой, яна толькі назвай была падобная да таго, чаму нас навучала радзяньская школа. Тое было не штучным мартвым дыялектам сапсаванай рускай мовы, тое было сапраўднай, клясычнай, сьвятой беларускай моваю!

Але я ўсё ж заставаўся чалавекам мартвага СРСР, дзіцём ягонага нашчадка - Расеі. Падзеі навакол мяне, жыцьцё Беларусі мяне амаль што не краналі. Я быў там - на гарачай расейскай паўднёвай мяжы. Я мусіў быць такім мікра-Астроўскім нашага часу, :) служыў, яднаючы памежнікаў Беларусі й Расеі. А потым Пуцін падпарадкаваў асобную Федэральную Памежную Службу да Федэральнай Службы Бясьпекі. Я страціў душэўную сувязь з былымі ідэяламі, з расейскімі памежнікамі 90-х. Бо, ў адрозьненьне ад ФПС, зь ФСБ мяне не звязвала нічога, і я нават не жадаў, каб зьвязвала :) (але гэтая бачына майго жыцьця ёсьць чырвонай анучай для некаторых беларусаў). :) Якім жа ж чынам мусіла зачапіцца за мяне беларуская ідэя, калі я быў савецкім чалавекам ды інтэрнацыяналістам? Яна зачапілася, але не адразу.

Спачатку, з дапамогаю расейскіх СМІ, расейскіх фуфлыжнікаў нацыянал-"патрыётаў" і некаторых надта прававерных прававернікаў маскоўскае РПЦ, якіх там-сям сустракаў, я амаль што напоўніцу ахаланеў да Расеі, расейскага й увогуле рускага. Я ўжо ня мусіў лічыць сябе рускім патрыётам і сынам Вялікае Расеі (асабліва пасьля таго, як забачыў старонкі гісторыі Вялікае Літвы, а не Вялікае Масквы). Я адчуў пачварны падман з боку Масковіі да мяне й маёх суайчыньнікаў.

Таксама зусім ахрэнеў Лу-ка, і я ўжо ня мусіў заставацца збоку й звонку Беларусі. Я ёсьць "фанатыкам". Не бязглуздным, а шалёным. :) Ня мушу рабіць штосьці напалову, і калі аддавацца нейкай ідэі - жадаю напоўніцу. Бо, імхо, нельга зрабіць нейкую справу якасна, калі ня мусіш быць у дачыненьні да яе самаадданым. 19 сакавіка 2006-га я душою быў на Плошчы. А ўвечары 20-га па-над маем сэрцам тамсама лунала плынь "Разьвітаньня з Радзімай", "Пагоня" й бел-чырвона-белы інсурґенцкі штандар. І ведаў я ўжо, што так, як было раней, ня мусіць быць ужо ніколі.

Раптоўна я стаў нацыяналістам. Неяк падчас Сакавіка спадар plaschinsky прапанаваў лепшы моб дзеля нашае Волі - размаўляць па-беларуску. Я сапраўды ня ведаў нашае мовы, не маў нават маленькага слоўнікавага запасу. Але ж была відавочная мэта - пісаць, а надалей і размаўляць беларускай, - і я ўжо быў адданы сваёй ідэі - нашае й вашае Вольнасьці, беларускаму дзяржаўнаму й культурнаму Адраджэньню.

Калі слушна, я карыстаюся беларускай на абшарах сеціва - дзёньнік, канферэнцыі, ася й г.д. Часьцяком вяду сам з сабою нутраны дыялёґ - мне падабаецца размаўляць па-беларуску. Маё чалавечае навакольле ёсьць дужа вузкім і наскрозь рускамоўным. Калі я пачынаю казаць сваем навакольным штосьці беларускай, заўсёды перапытваюць, і я зусім страчваю жаданьне хоць штосьці ім казаць, нават рускай. Час адчасу жонцы штосьці мушу казаць па-беларуску... Такім чынам, больш за ўсё я маю пісьмовую практыку беларускае мовы, а калі паразмаўляць - з самім сабою нутраным. :) Ужо даўно звыкнуўся з падобным, бо, нягледзячы на прыроджаную санґвінічнасьць тэмпераменту, я ёсьць глыбокім інтравэртам.

Чытаю клясычнай беларускай гісторыю, "Нашу Ніву", "Свабоду", вершы й крэятыў сяброў і г.д. Патроху адкладваецца ў мэмарі :) слоўнікавы запас і нутраное "пачуцьцё мовы" - тое, што за мінулым часам маю адносна мовы рускай. Да засваеньня сьвятой мовы яшчэ далёка, але ж аб тым, як я да яе прыйшоў, пэўна, шаноўнаму спадарству цягам часу распавёў. :))

mova, belarus, personal

Previous post Next post
Up