Бэтэшная падстава сьвятароў

Oct 02, 2009 17:52



Такая падстава для майго ксяндза Юрыя!

«27 верасня на БТ выйшаў прапагандовы ролік пра БХД. Сярод тых, чые словы прывяло БТ для таго, каб больш пераканаўча данесьці свой мэсыдж "БХД - дэструктыўная секта", былі прыцягнутыя дыякан Андрэй Кураеў, а. Андрэй Алешка (РПЦ МП) ды кс. Юры Санько. Кс. Юры Санько сцвярджае, што супрацоўнікі БТ папрасілі яго адказаць на шэраг пытанняў наконт таго, як Касцёл адносіцца да палітычнага жыцця. З разгорнутага адказу пакінулі толькі два сказы, якія ўмела змантавалі ў ролік. Дыякан Андрэй Кураеў, па яго словах, увогуле не выказваўся пра БХД. Афіцыйны прадстаўнік РПЦ заявіў, што словы а. Андрэя Алешкі абсалютна не адпавядаюць афіцыйнай пазіцыі Царквы…»

Справа ў тым, што наш ксёндз вельмі
камунікатыўны, і язык добра падвешаны.
Яго ад Касьцёлу заўжды запрашаюць
АНТ, БТ, СТБ - на ўсялякія ток-шоў
і інтэрвіі - бо паўнамоцны даваць інтэрвіі.

Я-ж па знаёмству й на споведзі не хаваў ад яго
сваёй заангажаванасьці ў палітыку (без імёнаў і дэталяў) -
ані граму адмоўнай рэякцыі ксяндзовай не было!

belarus, internet, personal, bunt

Previous post Next post
Up