жахі

Dec 22, 2007 01:15

а ведаеце, калі шчыра...
трэба класьціся спаць ісьці. а я баюся.
бо штоноч мне сьняцца кашмары. я прачынаюся - і мне так страшна...
калі я хачу крыху паспаць удзень - мне ізноў сьняцца жахі.
апошнія пару дзён я бачу кашмары наяве.
гэт усё? песец, клініка?

бляпізьдзец

Leave a comment

Comments 28

eskimozz December 21 2007, 23:38:11 UTC
Я магу параіць толькі медытацыю.
А ўвогуле калі ўсё так сур'ёзна, то й да псіхолага можна зайсьці.

Reply

Псыхолягі kliok December 21 2007, 23:44:57 UTC
А 'шчэ лепей -- да сябра-псыхоляга. Ці каб не абы-якога.

Reply

Re: Псыхолягі sirogap December 22 2007, 17:52:58 UTC
а вось да сябра лепш ня трэба.
проста да псыхоляга.
толькі добрага

Reply

niareisha December 22 2007, 17:12:15 UTC
ды не, проста спаць класьціся страшна
а наяве... наяве проста ўсё неяк тупа і боязна

Reply


Няпэўна. kliok December 21 2007, 23:42:46 UTC
Ці можна крыху больш падрабязна?
Якога кшталту жахі, калі зьявіліся, і гэтак далей.
І што маеш на ўвазе, калі кажаш "наяве"?

Я не псыхоляг, але чымсьці магу й дапамагчы... -- усё не адна будзеш. 8)

І, ва ўсялякім разе, ня трэба да гэтага занадта (занадта!) сур'ёзна ставіцца.

Reply

Re: Няпэўна. niareisha December 22 2007, 17:13:39 UTC
калі пра сны - то там нармальныя чалавечыя жахі
я ня буду апавядаць, выбачайце, бо непрыемна згадваць, бррр...
а што датычна "наяве" - жыцьцё ператвараецца ў кашмар :)

Reply


basanozh December 22 2007, 07:10:43 UTC
(я, прости, совсем не серьёзно)
надо сменить оформление журнала)

Reply

silverrebel December 22 2007, 08:29:19 UTC
+1

Reply

niareisha December 22 2007, 17:11:10 UTC
зусім несур'ёзна ВНЯЛА)
бо думала пра гэта на другі дзень пасьля таго, як наладзіла сабе гэты гацішненькі...
проста ляніва было
дзяк за натхненьне, Наташа =)

Reply

silverrebel December 22 2007, 17:23:48 UTC
Трындзец. А нафіг жа на ментоўскі камуфляж?

Reply


silverrebel December 22 2007, 08:30:16 UTC
Або спыніць ужываць або пачаць ужываць алкаголь. 8)

Reply

niareisha December 22 2007, 17:14:11 UTC
я зараз на залатой сярэдзіне. у які бок хіліцца? :)

Reply

silverrebel December 22 2007, 17:16:13 UTC
Што яшчэ за сярэдзіна?

Reply

niareisha December 22 2007, 17:21:38 UTC
бутэлькі ;)

Reply


m_shkodnica December 22 2007, 09:08:21 UTC
Блін, у мяне тая ж бяда, толькі ўдзень няма магчымасьці нават спрабаваць класьціся...

Reply

niareisha December 22 2007, 17:14:44 UTC
нэрвовае, напэўна?
Воленька, што ж нам так неспакойна з Табой, а? Можа, сьвет бурыцца?

Reply


Leave a comment

Up