"Чайный Бал": ні чаю, ні балу, але весела!

Sep 22, 2007 17:37

Маршрутоўка ў Наваполацак выпраўлялася ў 16.00 з плошчы Свабоды, а ў 15.27 я яшчэ прымала водныя працэдуры ў сваёй кватэры амаль у канцы Маскоўскага (дзякуй слаўным трудзягам-санцехнікам, якія толькі а трэцяй гадзіне падключылі гарачую ваду!).
Я спазьнілася на тры хвіліны. Маршрутоўка - на трыццаць. Таму я яшчэ пасьпела зьняць з картачкі частку свайго авансу. А вось пусьціць па прызначэньні не пасьпела, таму дарога да Наваполацка прайшла суха і сонна.
Па прыезьдзе ў Наваполацак пачаўся сьцёб. Ён заўсёды пачынаецца, калі яднаюцца дзьве пры…лесныя дзевачкі, я і syrelina. Праўда, з syrelinaй мы ўсё ніяк не маглі аб’яднацца. Відаць, ёй расказалі, што ў Наваполацку ёсьць трамваі, а яна ня тое каб паверыла, але вырашыла праверыць. Так, пакуль syrelina каталася з аднаго канцавога прыпынку на другі і назад, я, размахваючы флаерам, мерзла пад “Плястылінам”. Пасьпела, праўда, павіншаваць імяніньнічка - Сашу Качанава - і прэзэнтаваць яму ўнівэрсальны падарунак - пацалунак у шчочку.
Канцэрт праходзіў проста натхняльна. Хаця недзе пад канец выступу “нагУаль”яў мне моцна хацелася каго-небудзь адпізьдзіць павучыць частку наведвальнікаў “Плястыліну” ўзаемаветлівасьці, блага, кандыдатуры былі, і нават не адна.
Што ўразіла - уладальнікі “Плястыліну” выявіліся сапраўднымі знаўцамі сучаснага мастацтва. У самым бачным кутку сцэны я заўважыла шэдэўр - палатно “Чорны квадрат” ЭМАлевіча (фота гэтай прыўкраснай карціны - усё-такі “Плястылін”, на шчасьце, ня Луўр - вы можаце пабачыць у syrelina: http://syrelina.livejournal.com/38223.html). Пад тварэньнем сядзеў, па-відзімаму, сам ЭМАлевіч, што і запячатлеў кадзер.
Хаця вечарынка насіла назву “Чайный бал”, да таго часу, як я вырашылася пакаштаваць мясцовы “чяй”, усіх наведвальнікаў выперлі з клюбу вырашаць аргмоманты наконт афтэрпаці. Людзі распаўзьліся па крамах па блевашы і піва. Аднак мы з syrelinaй не шукаем лёгкіх і традыцыйных шляхоў! Агледзеўшы навакольле, я знайшла недалёка ад уваходу ў клюб, пад нейкай “чорнай лесьвічкай”, горку груш. Садавіна была зеленаватая і хутчэй кіслая, чым салодкая, але вельмі сакавітая. Усе грушы мы, канечне, не забралі, але паласаваліся ўдосталь як нас не скруціла - ніяк не ўразумею.
Мы грызьлі нечакана знойдзены харч і назіралі за сцэнкай “як пачынаюцца рэвалюцыі”. Ахоўнікі не жадалі выдаваць верхняе адзеньне некалькім наведвальнікам канцэрту. Народ вельмі хутка скаапэраваўся і нават пачаў скандзіраваць “Курткі! Курткі!” Аднак не пасьпела пачацца самае цікавае, як Зімні капітуляваў ахоўнікі здаліся і выдалі гаспадарам іх прадметы гардэробу.
Калі, нарэшце, задзяўбала чакаць, мы вырашылі пайсьці на піва. Падставай для гэтага стала знаёмства з двума мясцовымі хлопцамі, якія, собсна, і прастаўляліся. Так, пакуль усе нармальныя людзі тусілі ў “Плястыліне”, я, syrelina, shadow_blub і новыя знаёмыя, па-мойму, Дзяніс і Вова, сядзелі каля мальчіка с распухшім яйцом фантану і трындзелі за жыцьцё.
Залазячы ў маршрутоўку, я ўзгадала дзяцінства… І вы б, даражэнькія, узгадалі: у гэты момант кіроўца слухаў патрасаюшчы хіт “Сектара Газа”:
“…Бабок много, Ява у меня одна.
Бабку люді обнаружат поутру,
А я тачку нежно тряпочкой протру…”
Потым мы даўгавата выяжджалі з Полацку (бо традыцыйны шлях стаўся перакрытым), аднак ехалі досыць весела, бо кіроўца выявіўся дзядзькам вясёлым, і яго ўсю дарогу кіўбасіла.
Вярнулася дахаты а другой гадзіне начы. Акурат у гэты час патэлефанаваў Тоцкі, якому нас вельмі не хапала. І нам вельмі не хапала Тоцкага, бо ўсе вярнуліся цьвярозыя.
Вот так (ці амаль так) усё і было. Вандруйце разам з намі!

канцэрты

Previous post Next post
Up