Leave a comment

niakliaeu December 10 2010, 08:36:29 UTC
Тыя дакументы, якія былі падпісаныя Мядзьведзевым і Лукашэкам, планаваліся да падпісання, таму для мяне гэта не дзіва. Што мы бачым: пры пэўных ягоных паводзінах, Расія не забярэ будку і костку. Але не думаю, што гэта карэнная змены ў стаўленні Расіі да Лукашэнкі (не да Беларусі). Да гэтай сустрэчы Мядзьведзеў быў на саміце НАТА - і ў такім разе тут Лукашэнка камень на дарозе ў міжнародных стасунках - і Расія будзе гэту праблему вырашаць, і не без нашага ўдзелу. Але калі мы не выйдзем на Плошчу - тады і пачнецца вырашэнне без нас, пачнецца падпісанне розных пагадненняў... Але мы выйдзем ( ... )

Reply

majstra December 11 2010, 18:37:12 UTC
Канешне,спадзяемся на максымум дзеяньняў.Гатовы на максымум дзеяньняў.
Але на Вас асноўны спадзеў,як на лідэра.Спадзеў,што Вы,як ТВОРЦА,В.А. ПАЛІТЫКА,здольны на нешта больш неардынарнае і выбуховае,чым "прафэсійныя" палітыкі,будуючыя сваю палітычную кар'еру.

Выбары вЫйграе той,хто мацней парушыць закон.

Тут каб перамагчы,трэ будзе шмат ахвяраваць. Толькі так робіцца Гісторыя. А людзі гэта ацэняць. І падтрымаюць. Увесь вольны сьвет падтрымае. Падтрымае кожны,хто хоча свабоды для краіны - незалежна ад таго, за каго з дэмакратаў галасаваў. Бо на Плошчу едуць не за свайго кандыдата,а за сваё будучае.

Reply

niakliaeu December 13 2010, 17:30:23 UTC
Плошча - наш новы закон, наш голас.

Reply


Leave a comment

Up