Leave a comment

Comments 7

budimir December 7 2010, 14:06:59 UTC
Цудоўны ролік. Але аднымі ролікамі сыты ня будзеш. Хацелася б мець нейкія гарантыі, што плошча "ня скончыцца самапіярам некаторых пэрсонаў" (найчасьцей называная прычына нежаданьня ісьці на плошчу). Ці можаце вы іх даць? Каб мы ведалі, што вы не папросіце нас разыходзіцца, як той Мілінкевіч?

Народ хоча ведаць, навошта ісьці на плошчу! Яны абвяшчаюць, скажам, 70 адсоткаў за самага баязьлівага кандыдата. Што мы робім у адказ?

Reply

niakliaeu December 9 2010, 16:42:57 UTC
Намі распрацаваныя некалькі варыянтаў дзеяння на 19 снежня. Кожны з іх утрымлівае ў сабе цалкам канкрэтны сцэнар, агучваць які загадзя не лічу неабходным. Магу толькі запэўніць, што ўрокі 2006 года намі ўлічаныя. Пры любым раскладзе мы маем намер вылучыць шэраг паслядоўных патрабаванняў: ад патрабавання жывога эфіру да патрабавання паўторных прэзідэнцкіх выбараў. Запэўніваю, што бязмэтнага стаяння або хістанні па горадзе не будзе!

Reply



(The comment has been removed)

Re: Пытанне пра экзіт-полы niakliaeu December 9 2010, 16:39:33 UTC
Заявы ўкраінскай сацыялагічнай службы выклікаюць пэўнае здзіўленне. Яшчэ напярэдадні яна "блыталася ў сведчаннях", аддаючы Лукашэнку то 70, то 55%. Само па сабе гэта ўжо выклікае падазрэнні. Вядома, нам патрэбны экзіт-пол і такія перамовы вядуцца, хаця на сёння мы яшчэ, на жаль, не маем рашэння гэтай праблемы. Разуменне яе важнасці ў нас ёсць.

Reply


jivebelarus December 7 2010, 19:14:51 UTC
што за гурт выконвае песню?

Reply

ex_ihrachys December 8 2010, 00:01:43 UTC
Гэта песня "Час прийшов (Де Шифер)", зробленая ўкраінцамі для нас у беларускім варыянце.

Reply

vasyl_babych December 8 2010, 10:10:16 UTC
Ага. Гэта песьня (па-ўкраінску, зразумела) выконвалася ў Кіеве на Майдане ("Плошчы") ў 2004 годзе. :-)

Reply


Leave a comment

Up