625 год з дня падпісання Крэўскай уніі

Aug 14, 2010 22:08


Я ўсё жыццё цягаю камяні на Крэўскі замак… А камянёў пры ім усё меней. Затое мяне цягне ў Крэва з кожным годам усё мацней і мацней.

Сёння ля муроў святкавалі дзень Крэва, 625-годдзе з дня падпісання Крэўскай уніі - для мяне гэта і асабістае свята таксама.

Крэва, Краіна

Leave a comment

Comments 13

(The comment has been removed)

niakliaeu August 14 2010, 21:30:58 UTC
Я дакладна не быў бы супраць. Даўно час ім заняцца.

Reply


shupa August 14 2010, 22:44:20 UTC
мала было “датычнасьці Расеі да Грунвальдзкай бітвы”, дык цяпер яшчэ і гадавіна Крэўскай уніі - “сьвята”? і ня сорамна?

“на каго работаеце?” :)))

Reply

niakliaeu August 15 2010, 22:07:52 UTC
Як няма каму прысароміць - дык і не.

На ідэю работаю.

Reply

shupa August 16 2010, 05:32:00 UTC
Дык усё ж: Крэўская унія - гэта здача незалежнасьці, можна сказаць, дзень ганьбы.

І Расея як дзяржава да Грунвальдзкай бітвы ня мае ніякага дачыненьня.

Гэта, вядома ж, дробязі, але крыўдныя. Калі на цябе глядзіць уся прагрэсіўная грамадзкасьць, дык варта акуратней выказвацца. А то ідэя выходзіць нейкая надта расхістаная.

Reply

niakliaeu August 17 2010, 10:49:48 UTC
Дзякуй за лікбез.

Каб я слухаўся парадаў кожнага з таго прагрэсіўнага грамадства, то не быў бы там, дзе быў і дзе ёсць.

Reply


juli_erde August 15 2010, 15:58:33 UTC
Так, гэта свята.
Не ведаеце часам, як маецца бабуля, што жыве насупраць вежы Вітаўта, Дурко Яніна Станіславаўна?

Reply

niakliaeu August 15 2010, 22:08:40 UTC
Па ўчорашнім свяце мяркуючы, пачуваецца няблага.

Reply

juli_erde August 15 2010, 22:17:16 UTC
Гэта цудоўна!
З хваляваннем чакала Вашага адказу, калі шчыра.

Reply

niakliaeu August 16 2010, 19:09:07 UTC
Нішто сабе маецца - і дзякуй Богу. Крэўскія - з моцнымі каранямі.

З сынамі Яніны Станіславаўны Генадзем
і Тадэвушам мае стрыечныя браты Яўген і Лявон
хадзілі ў школу.

Reply


kuznec_m August 16 2010, 09:33:20 UTC
А чаго камянёў усё меней? Цягаюць? Дык забаронена ж!

Reply

niakliaeu August 16 2010, 19:10:54 UTC
Забаронена. Таму, відаць, і цягаюць. А праз якіх сто метраў выкідваюць. А Крэва ўсё меней і меней.

Reply


Leave a comment

Up