Чым твая штодзённая вопратка розьніцца ад штодзённае вопраткі эўрапейцаў, амерыканцаў ці кітайцаў? Падумай пра гэта перш чым залезьці пад кат…
Яшчэ напачатку мінулага стагодзьдзя немагчыма было ўявіць традыцыйны строй тутэйшых жыхароў бяз пояса. Ад нараджэньня да самага скону суправаджалі паясы нашых продкаў. Спрадвеку так. Пояс - агароджа. Пояс - шлях.
Зроблены клапатлівымі рукамі, упрыгожаны старым як неба арнамэнтам - у надзейнае магічнае кола замыкаў чалавека пояс ад варожага сьвету. Але паясы ня толькі баранілі ад злых сілаў, але й надавалі адметнасьць выгляду сваіх гаспадароў, падкрэсьлівалі індывідуальнасьць.
Што ёсьць індывідуальнасьць сёньня? Як не згубіцца ў шэрай гарадской масе, як захаваць сябе?
Распаясаная сучаснасьць вымагае моцных, правераных часам абярэгаў. Усясьветнае зьнікненьне межаў прымушае адстойваць сваю апрычонасьць. У тым ліку і ў адзеньні. Дык а хто сказаў, што старадаўнія сродкі больш не працуюць?
Традыцыйнае можа быць модным, а моднае - традыцыйным!
Глядзі: як і сотні год таму даматканыя паясы гатовыя бараніць цябе. Штодня. Учора. Сёньня. Заўтра…
Матэрыялы: лён, воўна, паўвоўна.
Тэхналёгія: ткацтва на бердзечку (ручная праца).
Арнамэнт: праўдзівыя арнамэнты з этнаграфічных крыніц.
На замову: Арнамэнт і колеры можна будзе падабраць адпаведна падзеі і мэце (вясельле, сустрэча немаўляці з радзільні, …), вашаму рэгіёну, сямейнаму стану і г.д.
Тэрмін выкананьня - 3-4 дні.
Даведкі і замовы тут ці па тэлефоне Velcom (029) 330-99-40
У карцінках вінаваты
skepsys©
nataluga, 2008
Дадамо ж яркіх палос традыцыі ў асфальтавую смугу паўсядзённасьці! :)