Калі была пабудавана ў Станькава першая царква невядома. Візітны запіс за 1714 г. сведчыць, што існаваўшая ў той час у сяле Станькаў драўляная царква пабудавана была князем Радзівілам яшчэ да ўвядзення уніі. Пасля, на месцы гэтай царквы была пабудаваная вуніяцкая Петра-Паўлаўская царква, існуючая ж сення Мікалаеўская царква пабудавана графам
(
Read more... )
Comments 2
Быў у Станькава 5 гадоў назад. З іншага боку става, гэтая руіна так рамантычна выглядала. Але тады не задаваўся пытаньнем аб архітэктуры. Уразла, што гэта праект Тона. Увогуле да псэўдарускага стылю ня маю вялікай любові, а тым больш падобнай самадзяржаўнай яго варыяцыі! Але... калі вядомы сваёй культурнай дзейнасьцю Эмэрык Чапскі палічыў патрэбным замовіць менавіта гэты праект, то відаць яму быў лёс тут стаяць. Думаю, файна, што на Беларусі будзе адноўлены падобны помнік!
Reply
Як беларус і аматар нашай нацыянальнай архітэктурнай школы, я таксама не ў захапленні ад псеўдарускага стылю ў Беларусі. Больш таго, я не хачу, каб у гэтым стылі будавалі новыя храмы ў нас. Але, лічу важнай справай аднаўленне страчанага, незалежна ад таго, да якой архітэктурнай школы яны належалі. Да і калі разабраца і адкінуць нацыянальныя стэрэатыпы, то псеўдарускі стыль бясспрэчна мае сваю прыгажосць і ўнес вялікую лепту ў скарбонку сусветнай архітэктуры.
Reply
Leave a comment