ЦЕЛА
![](https://img-fotki.yandex.ru/get/4521/20429684.8/0_1495a7_e57a6d9d_orig.jpg)
Крэм для ног Natura Siberica (Расія) - і пах, і тэкстура спадабаліся. Увільгатнення мне, канешне, не зусім хапае. Але гэта я, мусіць, усе крэмы для ног цяпер з маім любімым геволеўскім параўноўваю.
Крэм для рук “Чырвоныя ягады” Yves Rocher (Францыя) - сам крэм нармальны, але пах для мяне нейкі хімозны і рэзкі. Хаця гэта вельмі суб’ектына, бо маёй маме ягоны пах падаўся нават прыемным.
Мініяцюра крэма для рук “Ажынавы” Yves Rocher (Францыя) - лёгкі, прыемны пах.
Крэм для цела “Ружа” з маслам шы L’occitane (Францыя) - шыкоўны крэм, шыкоўны пах (хоць я і не аматар ружовага паху, але тут ён лёгкі і вельмі прыемны). Трэба будзе паспрабаваць яшчэ які-небудзь крэм гэтай маркі ці паўтарыць гэты.
Міні-версія малачка для сухой скуры «Эксперт аднаўлення» Yves Rocher (Францыя) - гэта быў “камплімент” ад маркі пры нейкай пакупцы. Даволі густы як для малачка. Асаблівых нараканняў няма.
Начны крэм для рук “Шведскі SPA-салон” Oriflame (Польша) - ужо
пісала. Перыядычна купляю.
Гель для душа The Bodi Shop (Велікабрытанія) - гэта не першая мая бутэлька (як гучыць?!), але нешта не бачу ў сябе допісаў пра гэты гель. Усе вельмі смачна пахнуць.
Дэзадарант Yves Rocher (Францыя) - пакуль я
вырашала, купляць ці не, даведалася, што яго перасталі выпускаць.
Салявы скраб для цела Лаванда-Меліса (Рэспубліка Крым) - не вельмі я люблю масла на целе (скраб масляністы), а яшчэ больш я не люблю мыць пасля такіх сродкаў ванну. Затое пах вельмі прыемны.
Пробнікі ласьёна для цела і геля для душа Roger&Gallet (Францыя) - спадабаўся. Пах -прыемны. Хацелася б паспрабаваць іншыя араматы. Паглядзела ў інтэрнеце, колькі каштуе - пакуль не гатовая купляць. Купляць - не, а вось у падарунак - не адмаўляюся, калі што :))
Скраб для ног Schol (Велікабрытанія) - даволі агрэсіўны, але дзейсны. Рукамі лепш не наносіць і, крый божа, не масіраваць. З натуральнай пемзай, якой не пашкадавалі. Купіла яшчэ.
Крэм для ног “Лаванда” JENNE EN PROVENCE (Францыя) - неблагі крэм з чароўным, як па мне, моцным натуральным пахам. У дзяцінстве, памятаю, у Крыму мы купілі пачак лаванды і некалькі год гэты пачак проста ляжаў у шафе. Я яго перыядычна брала і НЮХАЛА. Дык вось, гэты крэм пахне той лавандай з майго дзяцінства!
Крэм для ног абляпіхавы “Секреты сибирской травницы” (Расія) - не спадабаўся. Пах вельмі непрыемны - смярдзеў, адным словам. Карысці таксама нуль.
Крэм для рук Rose ад MODUM (Беларусь) - чаму не аматар паху ружы купіла гэты крэм для мяне дасюль загадка. Пах жудасна касметычны, пасля выкарыстання крэма ў мяне з’яўляецца адчуванне сухасці. Выкарыстоўвала не шкадуючы, каб хутчэй скончыць гэтыя пакуты.
Скраб для цела Manufaktura (Чэхія) - мне не спадабаўся ні пах, ні сам сродак. Ну, не люблю я скраб, які вельмі пеніцца. А гэты менавіта такі. Але плюс у яго ёсць - гэта вельмі эластычная і таму зручная туба.
Гель для душа Груша+Лемонграс Love 2 mix Organic (Расія) - пах цікавы, трохі такі мужчынскі, я б сказала. Нармальна пеніцца, але для мяне ён вельмі вадкі.
ВАЛАСЫ
![](https://img-fotki.yandex.ru/get/6401/20429684.8/0_1495a8_fd4a8ced_orig.jpg)
Пробнікі шампуня і кандыцыянера Richena Cold (Карэя) - не зразумела.
Паста Сульсена (Украіна) - пісала пра яе
раней. Карыстаюся для прафілактыкі. І яшчэ што заўважыла: пасля пасты валасы робяцца мяккімі.
Ачышчальны мус для валос і скуры галавы Lebel (Японія) - доўга стаяў на палічцы, але так і не выкарыстала да канца. Мая скура на яго не вельмі добра рэагуе - пачынае свярбець. Спрабавала карыстацца ім як зімой, так і летам - вынік аднолькавы.
РОЗНАЕ
![](https://img-fotki.yandex.ru/get/9219/20429684.8/0_1495a5_159057d6_orig.jpg)
Соль марская Sunmarin (Беларусь) - тры розныя пачкі. Не спадабалася. Вельмі брудная.
Ілецкая соль “Санаторий дома” (Расія) - забаўка. Трохі солі і нейкая вадкасць.
Пробнік туалетнай вады Naturelle Osmanthus Yves Rocher (Францыя) - дзіўныя пробнікі парфумы ў іх, я скажу. Сурвэткай можна толькі адзін раз памазацца - і нічога не адчуць. Хаця сама сурвэтка пахла прыемна.
Міні-туш для веек Sexi Pulp Yves Rocher (Францыя) - нішто такая. Падаўжае і не склейвае.
Аловак для вачэй Oriflame - зусім не мае адценні. Падарылі, калі я была яшчэ студэнткай. Тады ж разы два і скарыстала, каб пераканацца, што гэтыя колеры не маё. А вось выкінуць дасюль рука не падымалася.
Цвёрдае масла для дэмакіяжа The Bodi Shop (Велікабрытанія) - пах, у параўнанні з гідрафільным маслам гэтай маркі, прыемны. Але клопату з ім трохі больш. Выкарыстоўваю ў пары з сурвэткай (пра такое ўмыванне можна прачытаць
тут), а пасля яшчэ раз умываюся з дапамогай пенкі ці геля. Падобны сродак (зараз у мяне Clinique) чаргую з гідрафільным маслам.
Пробнік парфумы Incanto Shine Salvatore Ferragamo (Італія) - адна з маіх любімых. Не першы раз купляю. І пробнік парфумы Roger&Gallet (Францыя) - пах такі ж, як і ў ласьёна для цела і геля для душа, пра якія напісала вышэй.
Вадкая памада для губ Artdeco Color Gloss №45 (Германія) - харошая. Пакуль не купляла (хапае і так), але ў будучым не выключаю такую магчымасць.
Два алоўкі для вачэй Yves Rocher (Францыя) - слівовы і карычневы. Карычневы ў гэтым выкананні не зусім мне падабаецца, а вось слівовы купляю не першы год.
Кампактная пудра Velvet Touch №12 IsaDora (Швейцарыя) - па праўдзе, яна скончылася яшчэ ў мінулым годзе, але я па нейкіх прычынах яе не выкідвала. Неблагая, але шчыльная, г.зн. узнікае адчуванне нечага важкага на скуры, больш падыходзіць для выкарыстання ў холад.. Я ж не патрапіла з колерам - мне трохі цёмны - таму вымушана была карыстацца пераважна летам. А для лета, як можна было зразумець, яна важкая.