«ИТЕРА» строит город для Лукашенко

Aug 08, 2007 12:38

В Минске будет собственный «Сити»

Вчера девелоперское подразделение нефтегазовой компании «ИТЕРА» презентовало президенту Белоруссии Александру Лукашенко проект делового центра в Минске, аналогичного «Москва-Сити», только в несколько раз больше. Инвестиции в освоение более чем 300 га в центральной части Минска могут составить порядка 30 млрд долл., при этом девелопер намерен финансировать проект самостоятельно.


Здаецца, становіцца зразумелай новая палітыка Лукі і Расеі. Скандалы з Газпромам дзеля стварэньня выгляду напружанасьці ў зносінах з Расеяй, барацьбы за незалежнасьць, а пад шумок расейскаму бізнэсу дазваляюць рабіць тут усё што ён хоча. Параўнайце - 30 млрд дал. інвестыцый у Мінск-сіті, калі аналягічны праект у Маскве - 12 млрд. а амбіцыйны праект Сочы-алімпіяда - таксама 12 млрд. Менск - не Масква, нам не патрэбны такі бізнэс-цэнтр, тым больш пабудаваны манапалістам, а не рознымі канкуруючымі кампаніямі. 30 млрд.даляраў - гэта амаль што цэлы ВВП Беларусі (!).

Такім чынам, праект, разлічаны на доўгі тэрмін, таму гэтыя грошы прыйдуць у Беларусь цягам можа 10 год, гэта будзе раўняцца 3 млрд. дал. у год. Як раз тая, сума, якую губляе Лука на нафце ды газе штогод.

Такім чынам, адбываецца пераход на новую стадыю здачы Беларусі Расеі. Спачатку з дапамогай танных энергарэсурсаў яе падсадзілі на наркотык, закансэрваваўшы эканоміку ў стане сацыялістыянай летаргіі праз адсутнасьць рынкавых рэформаў, такім чынам, недазволіўшы стварыць уласны буйны бізнэс і адначасова аберагаючы ад заходняга бізнэсу.

Зараз, наркотык забралі, эканоміка пачынае задыхаца. І тут прыходзяць спадары расейскія бізнесмены з кішэнямі поўнымі грошай, пачынаюць раскідвацца імі ва усе бакі. 30 млрд! Аніякага фінансавага абгрунтаваньня такого праекту, ён патрэбны толькі каб купіць краіну.

Віншаваньні! Хутка мы ўсе будзем працаваць на расейскіх гаспадароў, беларусы, і што застанецца тады ад нашай незалежнасьці? Праўду кажуць - толькі той народ заслугоўвае незалежнасьці, які за яе змагаецца. Спадзяваліся іначай будзе - дарэмна.
Previous post Next post
Up