АБАРОНА ГОРАДНІ (для ўсіх, хто ня толькі гаворыць)

May 01, 2007 00:43


Травень'2007. Гістарычны цэнтар Горадні.

Запрашаюцца ўсе рыцары і іх дамы, якія маюць гарачыя сэрцы і сьветлыя галовы, вялікую любоў да Айчыны і здольнасьць быць ваярамі ня толькі на фэстывалях сярэднявечнай культуры.

Ворагі - "бульдозэрныя рэканструктары".

Задачы:
- спыніць зьнішчэньне старажытнай Горадні, рэзыдэнцыі Вітаўта Вялікага і Стэфана Баторага;
- прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблем гістарычнага цэнтру Гародні.

Плян дзеяньняў:
- выраб і распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў, прысьвечаных праблемам "рэканструкцыі" гістарычнай Гародні (улёткі, налепкі, буклеты і г.д.);
- збор подпісаў жыхароў Горадні і іншых населеных пунктаў Беларусі пад зваротам у пракуратуру па пытаньнях "рэканструкцыі" і шматлікіх парушэньняў айчыннага заканадаўства "рэканструктарамі";
- вулічныя акцыі (пікеты, пэрформансы, флэш-мобы, шэсьці і інш.), а таксама расклейваньне ўлётак і налепак, вывешваньне расьцяжак і плякатаў, графіці і г.д.
- падрыхтоўка людзей да фізычнага супрацьстаяньня "рэканструктарам" (замінаньне працы будаўнічай тэхнікі і будаўнікоў у час разбурэньня будынкаў; вахта каля будынкаў, якія апынуліся пад пагрозай зьнішчэньня і інш.);
- дапамога пацярпелым (у выпадку арышту ці зьняволеньня, пакараньня штрафамі і г.д.).

Таксама прымаюцца ўсялякія ідэі ад Вас. Галоўнае для нас - перамога!

Гісторыю абароны Горадні, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсьці тут:

help-hrodna.info
harodnia.com

__________________________________
калі ласка, распаўсюдзьце гэты заклік па ўсіх дасяжных вам крыніцах і далучайцеся да абароны горадні!
Previous post Next post
Up