Салідарнасць з сядзельцамі на Акрэсціна

Jul 06, 2011 22:00

Сябры, тыя, хто ў выніку злачынных затрыманняў трапіў на суткі на Акрэсціна, вартыя нашай усебаковай падтрымкі. Хай яна будзе такой самай масавай, як узімку.



(фота Сяргей Ягела, сёння)

Падтрымаць можна наступным чынам:
- Грашчыма, якія трацяцца пераважна на перадачы.
- Рукамі і нагамі - пакуючы і адносячы перадачы для сядзельцаў (актуальна штодня да 18.00).
- Аўтамабілямі - каб дапамагаць з перавозкай перадачаў і адвозам "акрэсцінскіх выпускнікоў" дадому.
- Кнігамі і прэсай, якія хоць неяк уразнастаяць акрэсцінскія будні.

Дакладны адрас ЦІП (Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў) - Акрэсціна, 36 (побач са скрыжаваннем праспектаў Жукава і Дзяржынскага). Прыпынак гарадскога транспарту - вул. Уманская.

Мы, валанцёры, штодня з 10.00 да 18.00 пад мурам на Акрэсціна.
Нашыя кантакты:
+ 375 29 914 36 18 (Velcom), skype daminik-a - Дамініка,
+ 375 29 762 51 12 (МТС), skype smatrycenka - Сяргей,
+ 375 25 673 40 75 (Лайф), skype maxim_chernyavsky - Максім,
+ 375 29 648 08 12 (Velcom), skype soap___bubble - Насця.
Previous post Next post
Up