АПД: У маім ЖЖ - першыя адабраныя ідэі - галасуем! Адбор тым не менш працягваецца!!!
Спадарства, натхнённая паважаным
senka_polizei абвяшчаю конкурс на лепшую ідэю беларускага магніціка на лядоўню.
Магніцік на лядоўню павінен быць на "спажывецкую" тэматыку, пажадана харчовую (не абавязкова), а менавіта:
Які прадукт, тавар, прадмет, выраб - з'яўляецца настолькі тыпова беларускім, што яго выява будзе асацыявацца з Беларуссю без тлумачальных надпісаў?
Ладна-ладна, няхай з надпісам, тыпу ай лав Беларусь... Але каб адназначна асацыяваўся!
Вось каб які эмігрант беларускі ці сенегальскі турыст павесіў сабе на лядоўню, і каб кожны раз, як гляне на гэты магніцік - дык ажно яму сэрдца каб сціскалася ад настальжы!
Выява бульбы ў конкурсе не разглядаецца!!!
Узнагародай будзе магніцік-пераможца ў натуры! Спецом замарочуся і замоўлю 10 экзэмпляраў .
Спадар
senka_polizei, увойдзеце ў адборачную камісію? :)