Учора ў Берасці ў параўнанні з мінулымі маўклівымі акцыямі было даволі мірна, на мянтоў я б і не звяртала ўвагі, каб не адзін выпадак. Пад час працы да мяне падыйшлі тры мянты без бэйджыкаў, і не прадставіўшыся, запатрабавалі каб я выдаліла здымкі, на якія яны патрапілі. Я пачала гучна ім зачытываць закон аб ворганах унутраных справаў,
(
Read more... )
Comments 2
Мне гэты кліп таксама спадабаўся.
"Я пачала гучна ім зачытываць закон аб ворганах унутраных справаў, патлумачыла што маю права іх здымаць. (кожны раз вар'яцею ад таго што гэта павінна ім тлумачыць я, а не іх кіраўнікі, калі ўжо яны там адукацыяй займуцца)" - Дарэчы, можа дзеля прэцэдэнту і зважаючы на масавыя і сталыя перашкоды ментоў у працы журналістам ад імя мясцовага аддзяленьня БАЖу напісаць афіцыйны ліст берасьцейскаму кіраўніцтву УУС з прапановай правесьці навучаньне сваіх супрацоўнікаў на тэму як яны павінны захоўвацца ў адносінах да прэсы? І каб семінар-трэнінг (з затрыманьнямі :) ) БАЖаўцы для ментоў правялі...
Прынамсі, калі кожны берасьцейскі журналіст, які ў апошні час меў перашкоды і быў затрыманы падчас акцыяў напіша асабістую скаргу і просьбу правесьці для супрацоўнікаў УУС НАВУЧАНЬНЕ - будзе добра. Потым можна будзе казаць, калі зноў будуць перашкоды і затрыманьні журналістаў - ненавучальныя і прафнепрыдатныя кадры працуюць у мясцовым УУС. :)
Reply
Дзякуй за слушную параду. Наконт семінара для мнтоў то наўрадці, а вось над зваротам трэба падумаць. Асобна да іх ужо Брэсцкая звярталася, там такі фармальны адказ, што капец. Цяпер, мабыць, наспеў час массавага звароту.
Скаргу ад сябе калі затрымалі я вырашыла не пісаць, бо нават да раусу не давезлі і дзейнічалі даволі карэктна (у параўнанні з Менскам, напрыклад) Мне б з МТС яшчэ разабрацца, усё ніяк скаргу не дараблю...
Reply
Leave a comment